Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Актуальна

18 верасня 2018 28 жніўня 2018 27 жніўня 2018

Банкруцтва

Банкруцтва – прызнаная эканамічным судом устойлівая неплацежаздольнасць даўжніка (юрыдычнай асобы або індывідуальнага прадпрымальніка).

Гаспадарчы працэсуальны кодэкс Рэспублікі Беларусь
Закон Рэспублікі Беларусь ад 13 ліпеня 2012 года “Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)” (далей – Закон аб банкруцтве)
Пастанова Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 25.06.2015 № 7 "Аб некаторых пытаннях прымянення судамі заканадаўства аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)". 

 

Падсуднасць

Справы аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) даўжнікоў – юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў разглядаюцца эканамічным судом.

Справа аб банкруцтве не можа быць перададзена на разгляд у трацейскі суд.

Разгляд спраў з удзелам замежных асоб аб банкруцтве даўжнікоў, месцам знаходжання або месцам жыхарства якіх з’яўляецца Рэспубліка Беларусь, адносіцца да выключнай кампетэнцыі судоў у Рэспубліцы Беларусь.

Заявы аб прызнанні даўжніка эканамічна неплацежаздольным (банкрутам) падаюцца ў суд па месцы жыхарства даўжніка.

Справы аб банкруцтве, звязаныя з дзяржаўнымі сакрэтамі, падсудныя Вярхоўнаму Суду Рэспублікі Беларусь.

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь мае права вызначаць падсуднасць спраў, прымаць да свайго вядзення і разглядаць любую справу аб банкруцтве.

Хто можа быць прызнаны банкрутам

  • неплацежаздольныя індывідуальныя прадпрымальнікі;
  • юрыдычныя асобы – камерцыйныя арганізацыі (за выключэннем унітарных прадпрыемстваў, заснаваных на праве аператыўнага кіравання);
  • юрыдычныя асобы – некамерцыйныя арганізацыі (спажывецкія кааператывы, дабрачынныя і іншыя фонды).

Не могуць быць прызнаныя банкрутамі:

  • суб’екты натуральных манаполій;
  • юрыдычныя асобы, якія з’яўляюцца рэжымнымі і асабліва рэжымнымі аб’ектамі;
  • юрыдычныя асобы, якія маюць аб’екты, што знаходзяцца толькі ва ўласнасці дзяржавы, якія забяспечваюць падтрымку неабходнага ўзроўню абароназдольнасці, функцыянаванне стратэгічна значных галін эканомікі і рэалізуюць выключнае права дзяржавы на ажыццяўленне асобных відаў дзейнасці.

У адносінах да юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў, якія маюць дзяржаўныя або міжнародныя заказы, ліквідацыйнае вядзенне не прымяняецца (калі іншае не вызначана Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь).

У адносінах да банкаў міравое пагадненне, абаронны перыяд і санацыя не прымяняюцца.

У адносінах да ліквідуемага даўжніка – юрыдычнай асобы абаронны перыяд не прымяняецца.

У адносінах да адсутнага даўжніка абаронны перыяд, санацыя і міравое пагадненне не прымяняюцца.

Дзяржпошліна

Форма і змест заявы аб банкруцтве, а таксама пералік дакументаў, якія да яе прыкладаюцца, вызначаны ў артыкулах 27–31 Закона аб банкруцтве.

Разгляд заявы аб банкруцтве, якая падаецца крэдыторам, абкладаецца дзяржаўнай пошлінай.

Памер стаўкі дзяржаўнай пошліны вызначаны ў дадатку 16 Падатковага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Даўжнікі вызвалены ад выплаты дзяржаўнай пошліны пры звароце ў суд з заявай аб сваім банкруцтве.

Працэдуры банкруцтва

Пры разглядзе справы аб банкруцтве юрыдычнай асобы прымяняюцца наступныя працэдуры эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтва):

абаронны перыяд артыкул 39 Закона аб банкруцтве
конкурснае вядзенне раздзел IV Закона аб банкруцтве
міравое пагадненне глава 10 Закона аб банкруцтве

Працэдуры конкурснага вядзення

завяршэнне падрыхтоўкі справы да судовага разбору артыкул 124 Закона аб банкруцтве
санацыя

глава 8 Закона аб банкруцтве

ліквідацыйнае вядзенне

глава 9 Закона аб банкруцтве

Тэрміны

Справа аб банкруцтве павінна быць разгледжана судом у тэрмін, які не перавышае васьмі месяцаў.

Разгляд справы можа быць адкладзены на тэрмін не больш за два месяцы, але ў межах агульнага тэрміну разгляду справы.

Пры правядзенні працэдур банкруцтва ў спрошчаным парадку (раздзел VI Закона аб банкруцтве) рашэнне аб адкрыцці ліквідацыйнага вядзення прымаецца судом у адносінах да:

  • ліквідуемага даўжніка – на працягу чатырох месяцаў з дня ўзбуджэння вядзення па справе, а ў выпадку непрадастаўлення суду дакументаў, якія прадугледжаны Законам аб банкруцтве, не пазней шасці месяцаў з моманту адкрыцця конкурснага вядзення;
  • адсутнага даўжніка – на працягу трох месяцаў з дня ўзбуджэння вядзення па справе, а ў выпадку непрадастаўлення суду дакументаў, якія прадугледжаны Законам аб банкруцтве, не пазней пяці месяцаў з моманту адкрыцця конкурснага вядзення.

Антыкрызісны кіраўнік

Антыкрызіснага кіраўніка прызначае суд з ліку кандыдатур, якія прадстаўлены асобай, што падала заяву аб банкруцтве.

Паўнамоцтвы кіраўніка могуць быць спынены на падставах, прадугледжаных у артыкуле 74 Закона аб банкруцтве. Новы кіраўнік прызначаецца з ліку кандыдатур, прапанаваных асобамі, што ўдзельнічаюць у справе. Калі такія кандыдатуры не прадстаўлены, суд запытвае інфармацыю ў органы дзяржаўнага кіравання па справах аб банкруцтве.

 

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык