Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Кастрычніцкага раёна г. Магілёва пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да службовай асобы ААТ «Бабушкіна крынка» – кіруючай кампаніі холдынга «Магілёўская малочная кампанія «Бабушкіна крынка» і заснавальнікаў юрыдычных асоб, якія абвінавачваюцца ў крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі

26 ліпеня 2019  2621

25 ліпеня 2019 года суд Кастрычніцкага раёна г. Магілёва разгледзеў крымінальную справу ў дачыненні да Ф-ва, М., Ф-ай, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК. 

Абвінавачаны Ф-ў, з’яўляючыся службовай асобай ААТ «Бабушкіна крынка», у перыяд часу з кастрычніка 2013 г. па люты 2017 г., дзейнічаючы наўмысна, з карыслівай зацікаўленасці, насуперак інтарэсам службы, жадаючы незаконна ўзбагаціцца за кошт ААТ «Бабушкіна крынка», у складзе арганізаванай злачыннай групы са сваім знаёмым М. і сваёй жонкай Ф-ай, якія з’яўляюцца заснавальнікамі і кіраўнікамі падкантрольных ім суб’ектаў гаспадарання, зарэгістраваных выключна для мэт здзяйснення злачынства, ажыццяўлялі пастаўку ў ААТ «Бабушкіна крынка» розных тавараў па неабгрунтавана завышаных цэнах адносна цэн добрасумленных пастаўшчыкоў, з прычыны чаго завалодалі грашовымі сродкамі ААТ «Бабушкіна крынка» ў асабліва буйным памеры на агульную суму 417 452 рублі 81 капейка, што на момант здзяйснення злачынства склала 18 150 базавых велічынь.

Прыгаворам суда

абвінавачаныя Ф-ў, М., Ф-ва прызнаны вінаватымі ў завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), здзейсненым арганізаванай групай, у асабліва буйным памеры.

Ф-ву на падставе ч. 4 арт. 210 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

М. на падставе ч. 4 арт. 210 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ф-ай на падставе ч. 4 арт. 210 КК прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых, адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ