Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім абласным судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб карупцыйных злачынствах у ГУСР Мінгарвыканкама

5 верасня 2019  844

4 верасня 2019 года Мінскім абласным судом разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні былога начальніка ГУСР Мінгарвыканкама Б. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК, былых работнікаў ТПКУП «Камбінат школьнага харчавання Ленінскага раёна»: Р-ка Б., які працаваў на пасадзе дырэктара, у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 210, ч. 2 арт. 424, ч. ч. 1, 2, 3 арт. 430, ч. 2 арт. 431 КК; М., якая працавала на пасадзе галоўнага бухгалтара, у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 4 арт. 209, ч. ч. 1,2 арт. 432, ч. 4 арт. 210 КК; Р-к Л., якая працавала кладаўшчыком, у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК.

Прыгаворам суда

Абвінавачаны Б. прызнаны вінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым  становішчам, за пратэкцыянізм і патуранне па службе, спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, а таксама за выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое яна павінна была і магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), здзейсненым паўторна, і на падставе ч. 2 арт. 430 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

На падставе ч. ч. 5, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 430 КК і ч. 5 арт. 16 і ч. 4 арт. 210, ч. ч. 1-3 арт. 430, ч. 1 арт. 14 і ч. 3 арт. 430 КК, за якія абвінавачаны Б. асуджаны па прыгаворы Мінскага абласнога суда ад 12 сакавіка 2019 года, шляхам частковага складання пакаранняў, канчаткова прызначана 13 гадоў 6 месяцаў пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Абвінавачаны Р-к Б. прызнаны вінаватым:

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, а таксама за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое яна павінна была ці магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), г. зн. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 430 КК;

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, а таксама за выкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое яна павінна была ці магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), здзейсненым паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК;

у дачы хабару, паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК,

у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за пратэкцыянізм і патуранне па службе, спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, а таксама за выкананне і невыкананне ў інтарэсах таго, хто дае хабар, дзеяння, якое яна павінна была ці магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), здзейсненым паўторна, у асабліва буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК;

у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), групай асоб па папярэдняй змове, у асабліва буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК.

Прызначана пакаранне:

па ч. 1 арт. 430 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 1 год з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 2 гады;

па ч. 2 арт. 430 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 3 гады;

па ч. 3 арт. 430 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў;

па ч. 4 арт. 210 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў,

па ч. 2 арт. 431 КК – у выглядзе абмежавання свабоды без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін 3 гады.

На падставе ч. 1 арт. 71 КК па паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч. ч. 1-3 арт. 430 КК, шляхам паглынання менш строгіх пакаранняў больш строгім, прызначана абвінавачанаму Р-ку Б. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 8 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. ч. 3, 6 арт. 72 КК па сукупнасці здзейсненых злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова прызначана абвінавачанаму Р-ку Б. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 10 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Прыгаворам суда

Абвінавачаная М. прызнаная вінаватай:

у завалоданні маёмасцю, здзейсненым службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (крадзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), групай асоб па папярэднім згаворы, у асабліва буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 210 КК;

у завалоданні маёмасцю шляхам злоўжывання даверам (махлярстве), здзейсненым групай асоб, у асабліва буйным памеры, паўторна, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК.

Прызначана пакаранне:

па ч. 4 арт. 210 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады;

па ч. 4 арт. 209 КК – у выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады.

У адпаведнасці з ч. ч. 2, 6 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання прызначаных пакаранняў, канчаткова прызначана абвінавачанай М. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 7 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 4 гады.

Прыгаворам суда

Абвінавачаная Р-к Л. прызнаная вінаватай у завалоданні маёмасцю шляхам злоўжывання даверам (махлярстве), здзейсненым групай асоб, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 209 КК ёй прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Прыгаворам суда абвінавачаны Р-к Б. прызнаны невінаватым і апраўданы па абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 424 КК, за адсутнасцю ў яго дзеяннях складу злачынства.

Прыгаворам суда абвінавачаная М. прызнана невінаватай і апраўдана па абвінавачанні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. ч. 1, 2 арт. 432 КК, за недаказанасцю яе ўдзелу ў здзяйсненні злачынстваў.

Пастаноўлена змяніць на заключэнне пад варту меру стрымання ў дачыненні да абвінавачанай Р-к Л., заключыўшы яе пад варту ў зале судовага пасяджэння неадкладна  пасля абвяшчэння прыгавору і ўтрымліваць пад вартай да ўступлення прыгавору ў законную сілу.

Пастаноўлена спагнаць на карысць ТПКУП «Камбінат школьнага харчавання г. Мінска» пакрыццё маёмаснага ўрону, прычыненага злачынствамі:

салідарна з абвінавачаных Р-ка Б. і М. – 31 721, 14 рублёў;

салідарна з абвінавачаных М. і Р-к Л. – 59 547, 34 рублі.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага Р-ка Б. у даход дзяржавы вартасны эквівалент беспадстаўна набытай выгады ў выглядзе хабару ў суме 58 631, 98 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва  ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык