Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Маладзечанскага раёна задаволіў іскавыя патрабаванні істца па грамадзянскай справе аб спагнанні маральнай шкоды з установы аховы здароўя ў сувязі з аказаннем неналежнай медыцынскай дапамогі непаўналетняму

2 красавіка 2021  974

31 сакавіка 2021 года судом Маладзечанскага раёна разгледжана грамадзянская справа па іску Д. у інтарэсах непаўналетняга К. да ўстановы аховы здароўя аб спагнанні грашовай кампенсацыі маральнай шкоды.

У іскавай заяве ісцец указала, што ўрачом-стаматолагам урачэбнай амбулаторыі ўстановы аховы здароўя яе непаўналетняму сыну аказана неналежная медыцынская дапамога, у выніку якой прычынена шкода яго здароўю, а таксама фізічныя і маральныя пакуты, з улікам ступені якіх прасіла спагнаць з установы аховы здароўя на карысць К. 10 000 рублёў кампенсацыі маральнай шкоды.

Згодна з заключэннем эксперта К. прычынены лёгкія цялесныя пашкоджанні ў выніку парушэння тэхнікі выканання ін’екцыі, што пацягнула апёк слізістай абалонкі і шчакі непаўналетняга.

Прадстаўнік адказчыка ў судовым пасяджэнні іскавыя патрабаванні прызнаў, аднак з улікам ступені цяжкасці цялесных пашкоджанняў палічыў заяўленую да спагнання суму грашовай кампенсацыі маральнай шкоды завышанай.

Врач-стаматолаг у судовым пасяджэнні не пярэчыў супраць задавальнення іскавых патрабаванняў, аднак таксама лічыў заяўленую да спагнання грашовую суму завышанай. Патлумачыў, што замест раствору лідакаіну памылкова ін’екцыйна ўвёў пацыенту ў вобласць зуба раствор аміяку, пасля чаго неадкладна прыняў неабходныя меры па ліквідацыі наступстваў парушэння тэхнікі выканання ін’екцыі.

Рашэннем суда Маладзечанскага раёна пастаноўлена спагнаць з установы аховы здароўя на карысць непаўналетняга К. грашовую кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 5000 рублёў, судовыя выдаткі ў суме 550 рублёў, а ўсяго 5550 рублёў.

Рашэнне суда ў законную сілу не ўступіла, можа быць абскарджана і апратэставана ва ўстаноўленым заканадаўствам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі