Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь


Кіраўніцтва Мінскага абласнога суда

Старшыня

Крайко Валерый Пятровіч

Нарадзіўся ў 1953 годзе ў в. Восава Смалявіцкага раёна Мінскай вобласці.

У 1985 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

З мая 1984 года – суддзя суда Смалявіцкага раёна;

са снежня 1985 года – старшыня суда Смалявіцкага раёна;

з мая 1998 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

з лютага 1999 года – в.а. намесніка старшыні, старшыні судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага абласнога суда;

з чэрвеня 1999 года – намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага абласнога суда;

з 2006 года – в.а. старшыні Мінскага абласнога суда;

у сакавіку 2007 года прызначаны старшынёй Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Вердыш Валянцін Аляксеевіч

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Стоўбцы Мінскай вобласці.

У 2000 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 2017 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права".

З сакавіка 2001 года – суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Стаўбцоўскага раёна;

з лістапада 2002 года – суддзя суда Стаўбцоўскага раёна;

са жніўня 2006 года – суддзя і старшыня суда Уздзенскага раёна;

з чэрвеня 2008 года – суддзя і старшыня суда Слуцкага раёна;

з красавіка 2013 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

з кастрычніка 2014 года – намеснік старшыні Мінскага абласнога суда;

у лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Кляшчонак Генадзій Фёдаравіч

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Вышэйшай следчай школы МУС СССР працаваў старшым следчым Крупскага РАУС.

З красавіка 1991 года – суддзя суда Крупскага раёна, з ліпеня 1993 г. – старшыня гэтага суда;

з лютага 1998 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

з ліпеня 2005 года – суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

з кастрычніка 2007 года – суддзя і намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Ляўковіч Аляксей Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Мінску.

У 1997 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "правазнаўства".

Са студзеня 1997 года – стажор, памочнік, старшы памочнік пракурора Мінскай міжраённай пракуратуры;

са жніўня 1999 года – суддзя суда Мінскага раёна і г. Заслаўля;

з мая 2007 года – суддзя і намеснік старшыні суда Мінскага раёна;

са жніўня 2013 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

са жніўня 2015 года – суддзя і намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.