Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Мінскага абласнога суда

Старшыня

Каспяровіч Эдуард Валер'евіч

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў г. Ляхавічы Брэсцкай вобласці.

У 1992 годзе скончыў Курганскае вышэйшае ваенна-палітычнае авіяцыйнае вучылішча, у 1998 годзе – Гродзенскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Янкі Купалы па спецыяльнасці "правазнаўства".

З 1988 года праходзіў службу ва Узброеных Сілах Рэспублікі Беларусь.

з кастрычніка 1998 года – суддзя Брэсцкага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з кастрычніка 2012 года – суддзя і старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда;

з ліпеня 2014 года – суддзя і намеснік старшыні Брэсцкага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 16 лютага 2004 года узнагароджаны медалём «За бездакорную службу III ступені».

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2019 года Эдуард Валер'евіч прызначаны суддзей і старшынёй Мінскага абласнога суда.

Першы намеснік старшыні

Вердыш Валянцін Аляксеевіч

Нарадзіўся ў 1977 годзе ў г. Стоўбцы Мінскай вобласці.

У 2000 годзе скончыў Беларускі недзяржаўны інстытут правазнаўства, у 2017 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне і права".

З сакавіка 2001 года – суддзя па адміністрацыйных справах і выканаўчых вядзеннях суда Стаўбцоўскага раёна;

з лістапада 2002 года – суддзя суда Стаўбцоўскага раёна;

са жніўня 2006 года – суддзя і старшыня суда Уздзенскага раёна;

з чэрвеня 2008 года – суддзя і старшыня суда Слуцкага раёна;

з красавіка 2013 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

з кастрычніка 2014 года – намеснік старшыні Мінскага абласнога суда;

у лістападзе 2017 года прызначаны першым намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Кляшчонак Генадзій Фёдаравіч

Нарадзіўся ў 1961 годзе ў в. Вялікі Вязок Крупскага раёна Мінскай вобласці.

У 1980 годзе скончыў Аршанскае педагагічнае вучылішча.

Пасля заканчэння ў 1987 годзе Вышэйшай следчай школы МУС СССР працаваў старшым следчым Крупскага РАУС.

З красавіка 1991 года – суддзя суда Крупскага раёна, з ліпеня 1993 г. – старшыня гэтага суда;

з лютага 1998 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

з ліпеня 2005 года – суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь;

з кастрычніка 2007 года – суддзя і намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па крымінальных справах Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Ляўковіч Аляксей Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1973 годзе ў г. Мінску.

У 1997 годзе скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці "правазнаўства".

Са студзеня 1997 года – стажор, памочнік, старшы памочнік пракурора Мінскай міжраённай пракуратуры;

са жніўня 1999 года – суддзя суда Мінскага раёна і г. Заслаўля;

з мая 2007 года – суддзя і намеснік старшыні суда Мінскага раёна;

са жніўня 2013 года – суддзя Мінскага абласнога суда;

са жніўня 2015 года – суддзя і намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Мінскага абласнога суда.

Прысвоены першы кваліфікацыйны клас суддзі.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык