Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Мінскага абласнога суда і эканамічнага суда Мінскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Мінскага абласнога суда, эканамічнага суда Мінскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Мінскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Мінскага абласнога суда, эканамічнага суда Мінскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Мінскага абласнога і эканамічнага суда Мінскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Ляўковіч Аляксей Міхайлавіч

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Дабрадзей Анатолій Іванавіч – суддзя Мінскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Мінскага абласнога суда:

Данілава Анжаліка Аляксандраўна

Дунаева Марына Чаславаўна

Епіхаў Сяргей Аляксандравіч

Карповіч Анатолій Іванавіч

Тулейка Вячаслаў Іванавіч

Караткевіч Валянціна Вадзімаўна

суддзі эканамічнага суда Мінскай вобласці:

Яленскі Руслан Сяргеевіч

Дыль Алеся Валер'еўна

 

Шаўцоў Юрый Леанідавіч – кандыдат юрыдычных навук, прарэктар па вучэбнай рабоце і міжнародных сувязях Міжнароднага ўніверсітэта "МІТСО".

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі