Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Цэнтральнага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да 13-ці асоб, якія абвінавачваюцца ў махлярстве

24 чэрвеня 2019  2184

21 чэрвеня 2019 года судом Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Н-га, М-ва, М-ка, М-ча, К-ва, К-ры, В-ва, А-ча, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 209 УК, у дачыненні да С-ча А.Н., С-ча М.Н., Ш-к, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 209 КК, а таксама ў дачыненні да М-ра і К-ва, абвінавачаных у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 4 арт. 209 КК.

Прыгаворам суда

Абвінавачаны М-р прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), здзейсненым паўторна, групай асоб, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады 6 месяцаў з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прыгаворам суда ў дачыненні да абвінавачанага М-ра прыменена ч. 2 арт. 77 КК і выкананне прызначаных асноўнага і дадатковага пакаранняў адтэрмінавана на 3 гады.

Па прыгаворы суда абвінавачаны М-р абавязаны не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджаных, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы месца жыхарства, перыядычна з’яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца па месцы жыхарства з 22-00 гадзін і да 6-00 гадзін наступнага дня, у вольны ад работы час выконваць калектыўна карысныя работы ў аб’ёме 120 гадзін.

Абвінавачаны К-ў прызнаны вінаватым у завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), здзейсненым групай асоб, у асабліва буйным памеры, і на падставе ч. 4 арт. 209 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці.

Прыгаворам суда ў дачыненні да абвінавачанага К-ва прыменена ч. 2 арт. 77 КК і выкананне прызначаных асноўнага і дадатковага пакаранняў адтэрмінавана на 3 гады.

Па прыгаворы суда абвінавачаны К-ў абавязаны не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджаных, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы месца жыхарства, перыядычна з’яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца па месцы жыхарства з 22-00 гадзін і да 6-00 гадзін наступнага дня, у вольны ад работы час выконваць калектыўна карысныя работы ў аб’ёме 120 гадзін.

Абвінавачаныя С-ч А.Н., С-ч М.Н. і абвінавачаная Ш-к прызнаныя вінаватымі ў завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), здзейсненым групай асоб, у буйным памеры, і на падставе ч. 3 арт. 209 КК ім прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады без канфіскацыі маёмасці, кожнаму.

Прыгаворам суда ў дачыненні да абвінавачаных С-ча А.Н., С-ча М.Н. і абвінавачанай Ш-к прыменена ч. 2 арт. 77 КК і выкананне прызначанага пакарання адтэрмінавана на 2 гады, кожнаму.

Па прыгаворы суда абвінавачаныя С-ч А.Н., С-ч М.Н. і абвінавачаная Ш-к абавязаны не мяняць месца жыхарства без згоды органа, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджаных, не выязджаць па асабістых справах на тэрмін больш за адзін месяц за межы месца жыхарства, перыядычна з’яўляцца ў гэты орган для рэгістрацыі, знаходзіцца па месцы жыхарства з 22-00 гадзін і да 6-00 гадзін наступнага дня, у вольны ад работы час выконваць калектыўна карысныя работы ў аб’ёме 100 гадзін, кожны.

Абвінавачаныя К-ў, А-ч, В-ў, М-ч, М-ка, М-ў, Н-й і абвінавачаная К-ра прызнаныя вінаватымі ў завалоданні маёмасцю шляхам падману (махлярстве), здзейсненым групай асоб, і на падставе ч. 2 арт. 209 КК ім прызначана пакаранне: К-ву, А-чу, М-ка ў выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 1 год 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, кожнаму, В-ву, М-ву, Н-му, абвінавачанай К-ры – у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу, кожнаму, М-чу – у выглядзе абмежавання свабоды на тэрмін 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Прыгавор не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі