Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Мінскага гарадскога суда і эканамічнага суда горада Мінска

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Мінскага гарадскога суда, эканамічнага суда горада Мінска (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых судоў горада Мінска; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Мінскага гарадскога суда, эканамічнага суда горада Мінска і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Мінскага гарадскога і эканамічнага суда горада Мінска.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Пыкіна Наталля Міхайлаўна – суддзя Мінскага гарадскога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

 

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Мінскага гарадскога суда:

Унукевіч Тамара Васільеўна

Кучук Дзіна Валянцінаўна

Лапко Максім Фёдаравіч

Песенка Наталля Мікалаеўна

Хрыпач Сяргей Фёдаравіч

Угнівенка Іна Мікалаеўна

 

суддзя эканамічнага суда г. Мінска

Філонаў Аляксандр Валер’евіч

 

Малюжэнец Ірына Аркадзьеўна – вучоны-юрыст, кандыдат юрыдычных навук

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі