Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

СУХАНАВА Вольга Піліпаўна

Нарадзілася ў 1900 г. у Мінску ў сям’і рабочага. Працавала падсобніцай на Мінскай шпалернай фабрыцы, рабочай на Мінскай мармеладнай фабрыцы. Скончыла саўпартшколу, працавала загадчыцай жанаддзела Мінскага павятовага камітэта партыі. З чэрвеня 1922 па 1928 жыла на радзіме мужа ў Калузе. У 30-я гады – сакратар парткалегіі ЦК КП(б)Б, з 1934 г. – член Камітэта парткантролю ЦК РКП(б) па Беларусі. Была дэлегатам ХІІІ–ХVI, XIX з’ездаў КП(б).

У 1936 – 1937 гадах узначальвала Вярхоўны Суд БССР.

У 1937–1938 гг. – Народны камісар юстыцыі БССР.

21 кастрычніка 1937 г. партарганізацыя Наркамюста БССР прыняла рашэнне аб выключэнні яе з членаў партыі за сувязь з ворагамі народа. 2 лютага 1938 г. В. П. Суханава ўзноўлена ў партыі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны працавала сакратаром Сталінскага райкама партыі г. Мінска. Памёрла 16 лютага 1980 г.

 

«Юстиция Беларуси» №1/2010. С.19. http://justbel.info/ActiveContent/numbersPdfs/2009_Feb.pdf

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі