Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

ШАРДЫКА Сяргей Цярэнцьевіч

Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь з 15 сакавіка 1957 года па 11 жніўня 1967 года

Нарадзіўся ў 1912 годзе ў в. Рымаўцы Бабруйскага раёна Магілёўскай вобласці. 

У 1929 годзе скончыў сямігодку, пасля чаго працаваў рахункаводам Рымавецкага сельсавета Бабруйскага раёна.

Пасля заканчэння ў 1935 годзе Мінскага юрыдычнага інстытута працаваў народным суддзёй Багушэвіцкага раёна Віцебскай вобласці.

Са жніўня 1938 года – член Віцебскага абласнога суда, са снежня 1939 года – член Пінскага абласнога суда.

З ліпеня 1941 года працаваў рэвізорам УНКЮ Узбекскай ССР, намеснікам Старшыні Андзіжанскага і Ферганскага абласных судоў, народным суддзёй 3-га ўчастка г. Ферганы, намеснікам Пракурора Ферганскай вобласці.

З лютага 1944 года – член Вярхоўнага Суда БССР, з чэрвеня 1945 года – намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда БССР.

15 сакавіка 1957 года прызначаны Старшынёй Вярхоўнага Суда БССР.

З 11 жніўня 1967 года – першы намеснік Старшыні, намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда БССР і старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах.

Са снежня 1977 года – персанальны пенсіянер саюзнага значэння.

Дзяржаўныя ўзнагароды: ардэна Працоўнага Чырвонага Сцяга, “Знак Пашаны”, медалі, Ганаровыя граматы Вярхоўнага Савета БССР.

З'яўляўся членам дэлегацыі Беларускай ССР XXIII і XXV Сесій Генеральнай Асамблеі ААН.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі