Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

МАЛАКОВІЧ Пракоп Дзянісавіч

Нарадзіўся ў в. Зубарэвічы Бабруйскага павета (цяпер Глускі раён Магілёўскай вобласці), дзяржаўны дзеяч БССР.

З сялян. Удзельнік Першай сусветнай вайны. Член КП(б) з ліпеня 1917 г. У 1917 г. старшыня палкавога камітэта. Адзін з арганізатараў разгрому мяцяжу корпуса Ю. Р. Доўнар-Мусніцкага ў Бабруйскім павеце і барацьбы з нямецкімі акупантамі.

У 1919–1920 гг. – ваенны камісар Бабруйскага, Дарагабужскага паветаў, ваенны камісар сувязі Заходняга фронту. З 1920 г. – старшыня Бабруйскага павятовага выканкама, з 1922 г. – наркам унутраных спраў БССР, у 1923 годзе – Старшыня Вярхоўнага Суда ССРБ, затым – старшыня Амурскага губернскага рэўкама, выканкама; з 1928 г. – сакратар Гомельскага акруговага камітэта КП(б)Б.

З 1931 г. у наркамаце сувязі БССР. На VI, X–XII з’ездах КП(б)Б выбіраўся членам ЦК. Кандыдат у члены Бюро (1928 г.) і член Бюро ЦК КП(б)Б (1929–1930 гг.). Член ЦВК БССР II–V і VIII–IX скліканняў.

19 красавіка 1937 года ў ходзе кампаніі Вялікага тэрору арыштаваны ў Маскве. 26 верасня 1937 года асуджаны ваеннай калегіяй Вярхоўнага Суда СССР і ў той жа дзень расстраляны. Пахаваны разам з іншымі асуджанымі на Новых Данскіх могілках (Масква). 25 мая 1955 года рэабілітаваны.

 

http://archives.gov.by

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі