Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь


КРОЛЬ Яфім Маісеевіч (1887 – 1940)

 

Супрацоўнік органаў аховы правапарадку, начальнік Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі па Казахскай ССР, маёр міліцыі (1936).

Нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і служачых. Атрымаў сярэднюю тэхнічную адукацыю.

Член РКП(б) з 1918 г., з таго ж года ў органах дзяржаўнай бяспекі і аховы правапарадку. З’яўляўся старшынёй мінскай губернскай і членам калегіі Беларускай ЧК. У 1920-я начальнік беларускай рабоча-сялянскай міліцыі і крымінальнага вышуку БССР.

У 1923 годзе з'яўляўся членам Вярхоўнага Суда БССР.

З лістапада 1935 г. да лютага (фактычна вызвалены ад пасады 8 сакавіка) 1938 года памочнік народнага камісара унутраных спраў Казахскай ССР па міліцыі і адпаведна начальнік Упраўлення рабоча-сялянскай міліцыі па Казахскай ССР.

Зімой 1938 года адкліканы ў Маскву як той, хто не спраўляецца з абавязкамі. Звольнены з органаў 17 мая 1938 года і ў хуткім часе арыштаваны. У далейшым рэпрэсаваны па спісе асуджаемых да вышэйшай меры пакарання (ВМП) ад 16 студзеня 1940. Асуджаны ВКВС СССР 19 студзеня 1940 года да расстрэлу, прыгавор быў выкананы праз 2 дні.

 

Матэрыял Вікіпедыі