Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь

Глава 16 Кодэкса Республікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў

 

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь – вышэйшы орган судзейскай супольнасці, які прадстаўляе інтарэсы ўсёй судзейскай супольнасці.

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе свае паўнамоцтвы ў складзе суддзяў Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама суддзяў у адстаўцы.

Кампетэнцыя

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь:

  • разглядае ў межах сваёй кампетэнцыі актуальныя праблемы работы судоў, а таксама пытанні прававога, матэрыяльнага і сацыяльнага палажэння суддзяў;
  • абмяркоўвае пытанні судовай практыкі, уносіць суб’ектам права заканадаўчай ініцыятывы прапановы па ўдасканаленні заканадаўчых актаў;
  • праводзіць абмеркаванне праектаў законаў і іншых нарматыўных прававых актаў, якія датычацца статусу суддзяў, кадравага, арганізацыйнага, матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння работы судоў і іншых пытанняў іх дзейнасці;
  • выбірае Рэспубліканскі савет суддзяў і яго старшыню;
  • разглядае іншыя пытанні дзейнасці судовай сістэмы.

Рабочыя органы

Работа з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляецца праз утвораныя ім рабочыя органы – прэзідыум, сакратарыят, рэдакцыйную, падліковую і іншыя камісіі, створаныя для выпрацоўкі праектаў і прыняцця рашэнняў па пытаннях, уключаных у павестку пасяджэння.

У склад рабочых органаў акрамя суддзяў могуць уключацца прадстаўнікі дзяржаўных органаў, грамадскіх аб’яднанняў, а таксама вучоныя-юрысты, запрошаныя для ўдзелу ў працы з’езда.

Рашэнні з’езда суддзяў

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе свае паўнамоцтвы пры ўмове, што ў яго працы прымае ўдзел не менш за дзве трэція ўсіх суддзяў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнні з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь прымаюцца адкрытым галасаваннем. Па асобных пытаннях можа быць праведзена тайнае галасаванне. Рашэнне аб тайным галасаванні можа быць прынята простай большасцю прысутных на з’ездзе суддзяў Рэспублікі Беларусь.

Рашэнне з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь лічыцца прынятым, калі за яго прагаласавала больш за палову прысутных на з’ездзе суддзяў Рэспублікі Беларусь.

Выкананне рашэнняў

Рашэнні з’езда суддзяў Рэспублікі Беларусь, прынятыя ў межах яго кампетэнцыі, з’яўляюцца абавязковымі для выканання ўсімі суддзямі і органамі судзейскай супольнасці.


Рэзалюцыя першага з'езда суддзяў

Рэзалюцыя другога з'езда суддзяў

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык