Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Актуальна

18 красавіка 2019  760 12 красавіка 2019  1714 1 красавіка 2019  1398 14 сакавіка 2019  1378 28 лютага 2019  1663   978

Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў

 

Склад Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Кампетэнцыя

Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь:

  • разглядае прадстаўленні ў адносінах да асоб, якія прэтэндуюць на пасаду намесніка Старшыні і суддзі Вярхоўнага Суда;
  • праводзіць атэстацыю і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў:

Вярхоўнага Суда (акрамя Старшыні Вярхоўнага Суда),

старшынь, намеснікаў старшынь абласных (Мінскага гарадскога) і эканамічных судоў,

членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) і эканамічных судоў;

  • мае права звяртацца да дзяржаўных органаў, іншых арганізацый і службовых асоб па пытаннях, якія адносяцца да яе кампетэнцыі;
  • выступае ў абарону гонару, годнасці, правоў і законных інтарэсаў суддзяў;
  • прымае на свой разгляд пытанні, якія адносяцца да кампетэнцыі кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) і эканамічных судоў, у выпадку немагчымасці іх вырашэння гэтымі калегіямі, а таксама разглядае скаргі на іх заключэнні;
  • дае заключэнні па пытаннях, вызначаных заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда выбіраецца Пленумам Вярхоўнага Суда з ліку суддзяў Вярхоўнага Суда, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці 11 чалавек.

Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і яго намеснікі не могуць быць выбраны ў склад Вышэйшай кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Вярхоўнага Суда.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык