Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Актуальна

23 ліпеня 2018 19 ліпеня 2018 17 ліпеня 2018 17 ліпеня 2018 16 ліпеня 2018

Органы судзейскай супольнасці

 

Судзейскую супольнасць Рэспублікі Беларусь утвараюць суддзі Канстытуцыйнага Суда Рэспублікі Беларусь, судоў агульнай юрысдыкцыі, а таксама суддзі, якія знаходзяцца ў адстаўцы.

Суддзя з’яўляецца членам судзейскай супольнасці да спынення яго паўнамоцтваў на падставах, прадугледжаных Кодэксам Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў.

Прыналежнасць суддзі да судзейскай супольнасці вызначаецца фактам надзялення яго паўнамоцтвамі суддзі і не патрабуе іншага пацвярджэння.

Органы судзейскай супольнасці

З’езд суддзяў Рэспублікі Беларусь

Рэспубліканская канферэнцыя суддзяў

Рэспубліканскі савет суддзяў

Канферэнцыі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска)

Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

Кваліфікацыйныя калегіі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска)

Органы судзейскай супольнасці фарміруюцца дзеля ўмацавання судзейскай сістэмы, забеспячэння самастойнасці і незалежнасці судовай улады.

Задачы органаў судзейскай супольнасці

  • падтрыманне аўтарытэту судовай улады;
  • забеспячэнне выканання суддзямі ў іх прафесійнай дзейнасці і асабістых паводзінах патрабаванняў, прад’яўляемых да іх Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь, іншымі актамі заканадаўства і Кодэксам гонару суддзі Рэспублікі Беларусь;
  • абарона правоў і законных інтарэсаў суддзяў;
  • садзейнічанне рэалізацыі гарантый незалежнасці і недатыкальнасці суддзяў;
  • удасканальванне судовай сістэмы і судаводства.

Прынцыпы арганізацыі і дзейнасці

Органы судзейскай супольнасці ажыццяўляюць сваю дзейнасць калегіяльна, публічна, пры няўхільным захаванні прынцыпу незалежнасці суддзяў.

Рэспубліканскі савет суддзяў, кваліфікацыйныя калегіі суддзяў арганізуюцца на аснове выбарнасці, змяняльнасці і падсправаздачнасці перад органамі, якія іх выбралі.

Падсправаздачнасць кваліфікацыйных калегій суддзяў не распаўсюджваецца на прыняцце імі рашэнняў (заключэнняў) па канкрэтных матэрыялах.

Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшая кваліфікацыйная калегія суддзяў Вярхоўнага Суда, кваліфікацыйныя калегіі суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў, эканамічных судоў абласцей (г. Мінска) выбіраюцца тэрмінам на пяць гадоў.

Датэрміновае спыненне паўнамоцтваў выбарных органаў судзейскай супольнасці не дапускаецца, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных часткай 2 артыкула 130 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб судовым ладзе і статусе суддзяў.

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык