Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Адбылася прэс-канферэнцыя, прысвечаная вынікам дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі ў першым паўгоддзі 2018 года

31 ліпеня 2018

31 ліпеня 2018 года ў Нацыянальным прэс-цэнтры прайшла прэс-канферэнцыя, прысвечаная вынікам дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі ў першым паўгоддзі 2018 года.

Перад журналістамі выступіў першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Леанідавіч Калінковіч.

Ён адзначыў зніжэнне колькасці крымінальных спраў, эканамічных спраў і спрэчак, а таксама спраў аб адміністрацыйных правапарушэннях, што паступілі для разгляду. Скарацілася колькасць асуджаных асоб, што, па словах Калінковіча, з'яўляецца лагічным вынікам паслядоўнага скарачэння ў апошнія гады колькасці зарэгістраваных злачынстваў. Разам з судзімасцю скарацілася і колькасць прысуджаных да пазбаўлення волі.

Як і раней, адзначыў Калінковіч, у сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі на пастаяннай аснове праводзяцца мерапрыемствы па паляпшэнні агульнай арганізацыі работы судоў, развіцці інфраструктуры, стварэнні належных умоў для ажыццяўлення правасуддзя і рэалізацыі бакамі права на судовую абарону; захаванні прынцыпу прэзумпцыі невінаватасці ў крымінальным і адміністрацыйным працэсах; выключэнні фактаў валакіты, парушэнняў дзеючага заканадаўства, неналежных адносін да грамадзян з боку суддзяў і работнікаў апарата судоў, выключэнні карупцыйных рызык.

Гаворачы аб кадравай палітыцы судоў, Калінковіч падкрэсліў, што адбываецца паслядоўнае ўзмацненне жорсткасці патрабаванняў да кандыдатаў на пасады не толькі суддзяў, але і работнікаў апаратаў судоў. Пры гэтым патрабаванні прад'яўляюцца як да ўзроўню агульнай прававой падрыхтоўкі, так і да асабістых маральных і дзелавых якасцей. «Прызначэнню на пасаду суддзі, нават калі размова ідзе пра вельмі талантлівага юрыста, у пераважнай большасці выпадкаў будзе папярэднічаць дастаткова працяглая стажыроўка ў адным з судоў, па выніках якой і будзе прымацца канчатковае рашэнне – прадстаўляць гэтага чалавека да прызначэння ці не», – сказаў Калінковіч.

Калінковіч адзначыў такі важны напрамак у дзейнасці эканамічнага правасуддзя, як практычную рэалізацыю палажэнняў Дэкрэта № 7 Кіраўніка дзяржавы «Аб развіцці прадпрымальніцтва», уключаючы захаванне прынцыпу прэзумпцыі добрасумленнасці суб'ектаў гаспадарання, карэкціроўку падыходаў да субсідыярнай адказнасці заснавальнікаў і службовых асоб суб’ектаў гаспадарання, якія абанкруціліся; скарачэнне сферы прымянення мер адміністрацыйнай адказнасці ў сферы эканомікі.

Падводзячы вынікі дзейнасці за паўгоддзе, Калінковіч расказаў і аб такой знакавай падзеі, як уступленне ў сілу змяненняў і дапаўненняў у ГПК адносна парадку абскарджання і перагляду судовых пастаноў па грамадзянскіх справах. «Прынятыя папраўкі, – адзначыў Валерый Калінковіч, – ствараюць усе неабходныя ўмовы для таго, каб канчатковыя рашэнні па спрэчках прымаліся ў пераважнай большасці выпадкаў судамі другой інстанцыі. У той жа час новы закон закліканы ўмацаваць спаборныя пачаткі нашага грамадзянскага працэсу, дысцыплінаваць цяжэбныя бакі, зрабіць працэсуальна нявыгаднай тактыку зацягвання судовага разбору шляхам ухілення ад прадастаўлення доказаў або наогул утойвання іх ад суда першай інстанцыі і прадастаўлення толькі ў другую інстанцыю, што нярэдка практыкуецца сёння. Падобная тактыка цяпер будзе з непазбежнасцю прыводзіць да пройгрышу судовай спрэчкі».

Акрамя таго, Калінковіч расказаў аб прадаўжэнні працы па вывучэнні магчымасцей уніфікацыі палажэнняў грамадзянскага і гаспадарчага працэсу з мэтай распрацоўкі адзінага працэсуальнага кодэкса, а таксама пацвердзіў імкненне падтрымліваць і на разумнай аснове развіваць галоснасць і адкрытасць у рабоце судовай сістэмы, у тым ліку і праз электронныя і інтэрнэт-рэсурсы.

 

Відэа размешчана на галоўнай старонцы партала ў раздзеле "Актуальнае відэа"

Спасылкі на выніковыя публікацыі ў СМІ

В Верховном Суде допускают смягчение ответственности за хранение наркотиков, но не за их сбыт

"Это очень опасные преступления". Верховный суд против смягчения наказаний за сбыт наркотиков

ВС не видит предпосылок для смягчения ответственности за сбыт наркотиков

Судов над белорусами, причастными к делу о шпионаже украинца Шаройко, не было – ВС

В этом году белорусские суды оправдали 43 человека. А осудили 20 тысяч

Дело Коржича суд начнет рассматривать в августе

За последние полгода в Беларуси за дедовщину осудили столько же людей, сколько за весь 2017-й


 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык