Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Аб разглядзе зваротаў, якія носяць масавы характар

16 лютага 2021  2538

У сувязі з паступленнем у Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь электронных зваротаў, якія носяць масавы характар і маюць аналагічны змест, на падставе пункта 7 артыкула 25 Закона Рэспублікі Беларусь ад 18.07.2011 № 300-З (рэд. ад 17.07.2020) «Аб зваротах грамадзян і юрыдычных асоб» публікуем адказ на афіцыйным інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі.

4 лютага 2021 года Вярхоўным Судом Рэспублікі Беларусь праведзена папярэдняе судовае пасяджэнне па крымінальнай справе па абвінавачанні Бабарыкі В.Д. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 235, ч. 3 арт. 430 КК; Задойкі А.М., Бадзея К.Г., Шабана С.В., Кузьміча Д.М., Ільясюка А.П., Дабралета С.М. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, Кабяка В.А. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 431 КК.

Па выніках папярэдняга судовага пасяджэння судом прынята рашэнне аб прызначэнні судовага разбору па названай крымінальнай справе ў адкрытым судовым пасяджэнні 17 лютага 2021 года.

Звяртаем увагу, што згодна з пунктам 2 пастановы Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь ад 20 снежня 2013 года № 11 «Аб забеспячэнні галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя і аб распаўсюджванні інфармацыі аб дзейнасці судоў» асноўнай формай рэалізацыі прынцыпу галоснасці пры ажыццяўленні правасуддзя з’яўляецца магчымасць прысутнічаць у адкрытым судовым пасяджэнні асобам, якія не з’яўляюцца ўдзельнікамі працэсу, журналістам сродкаў масавай інфармацыі. Неабгрунтаванае абмежаванне доступу грамадзян у залу суда не дапускаецца. Пры гэтым у мэтах забеспячэння належнага парадку ў судовым пасяджэнні, бяспекі ўдзельнікаў працэсу і прысутных пытанне допуску ўсіх жадаючых грамадзян у адкрытае судовае пасяджэнне вырашаецца судом з улікам умяшчальнасці залы судовага пасяджэння.

У выпадку немагчымасці забяспечыць знаходжанне ў зале судовага пасяджэння ўсіх жадаючых інфармаванне грамадскасці аб ходзе і выніках судовага разбору можа ажыццяўляцца шляхам распаўсюджвання інфармацыйных бюлетэняў, прэс-рэлізаў, паведамленняў праз сродкі масавай інфармацыі або іншымі даступнымі спосабамі.

Акрамя таго, паведамляем, што ў сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй будуць прыняты меры па недапушчэнні распаўсюджвання каранавіруснай інфекцыі і забеспячэнні сацыяльнага дыстанцыравання пры размяшчэнні людзей у зале судовага пасяджэння. Так, згодна з рэкамендацыямі Міністэрства аховы здароўя Рэспублікі Беларусь неабходная дыстанцыя паміж наведвальнікамі павінна быць не менш за 1–1,5 метра адзін ад аднаго.

Для забеспячэння грамадскага парадку органы ўнутраных спраў арганізуюць неабходныя меры бяспекі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі