Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Адбылося пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае абмеркаванню вынікаў вывучэння практыкі прымянення судамі жыллёвага заканадаўства пры разглядзе спраў аб высяленні з жылых памяшканняў па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання

8 ліпеня 2019  1108

26 чэрвеня 2019 года адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае абмеркаванню вынікаў вывучэння практыкі прымянення судамі жыллёвага заканадаўства пры разглядзе спраў аб высяленні з жылых памяшканняў па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання.

Вярхоўным Судом вывучана і абагулена практыка разгляду судамі грамадзянскіх спраў аб высяленні па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання членаў, былых членаў яго сям’і, іншых грамадзян, якія маюць права валодання і карыстання жылым памяшканнем, пражываюць сумесна з ім і не маюць долі ў праве агульнай уласнасці на гэта жылое памяшканне (арт. 95 Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь).

Як адзначыў у пачатку пасяджэння намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Андрэй Аляксандравіч Забара, Прэзідыум Вярхоўнага Суда звярнуўся да гэтай тэмы, паколькі правільнае прымяненне судамі заканадаўства, якое рэгулюе жыллёвыя праваадносіны, мае важнае значэнне як для рэалізацыі канстытуцыйных гарантый права грамадзян на жыллё, так і для абароны інтарэсаў іх уласнікаў.

Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда дадаў, што праведзенае абагульненне паказала, што суды ў асноўным правільна і своечасова вырашаюць спрэчкі аб высяленні з жылых памяшканняў па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання і ў цэлым прымаюць неабходныя захады для абароны правоў і інтарэсаў, якія ахоўваюцца законам, як уласніка жылога памяшкання, так і іншых асоб, якія маюць права пражываць у спрэчным жылым памяшканні.

Падкрэсліў, што актуальнасць тэмы, якая абмяркоўваецца, абумоўлена ў тым ліку і прыняццем Жыллёвага кодэкса ў новай рэдакцыі. Тэкст Закона Рэспублікі Беларусь ад 4 мая 2019 г. № 185-З «Аб змене законаў па пытаннях прававога рэгулявання жыллёвых адносін» 30 чэрвеня 2019 года афіцыйна апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале Рэспублікі Беларусь.

Новая рэдакцыя Жыллёвага кодэкса, якая прадугледжвае падставы высялення па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання членаў, былых членаў яго сям’і, іншых грамадзян, якія маюць права валодання і карыстання жылым памяшканнем, зазнала некаторыя змены. У прыватнасці, новая рэдакцыя ЖК дапоўнена нормай, якая прадугледжвае магчымасць высялення па патрабаванні ўласніка ў іншае жылое памяшканне, якое належыць былым членам сям’і або ўласніку на праве ўласнасці ў дадзеным населеным пункце і адпавядае ўстаноўленым для пражывання санітарным і тэхнічным патрабаванням, таксама былых членаў сям’і ўласніка прыватызаванага жылога памяшкання, якія пражывалі сумесна з ім на момант прыватызацыі, але якія не прымалі ўдзелу ў прыватызацыі, а таксама членаў, былых членаў сям’і ўласніка жылога памяшкання, якое было пабудавана (рэканструявана) ці набыта з дзяржаўнай падтрымкай, прадастаўленай уласніку, у склад сям’і якога ўваходзілі гэтыя члены, былыя члены сям’і.

Яшчэ адно новаўвядзенне новай рэдакцыі Жыллёвага кодэкса – забарона на высяленне членаў, былых членаў сям’і ўласніка жылога памяшкання, якое не толькі пабудавана, але і рэканструявана ці набыта з дзяржаўнай падтрымкай, выдзеленай уласніку, у склад сям’і якога ўваходзілі гэтыя члены, былыя члены сям’і, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных п. 3 арт. 89 ЖК у новай рэдакцыі, абз. 5 п. 1 арт. 79 ЖК у новай рэдакцыі.

Даныя судовай статыстыкі сведчаць, што штогод судамі рэспублікі разглядаецца каля 1200 спраў па ісках аб высяленні без прадастаўлення іншага жылля з жылых памяшканняў прыватнага жыллёвага фонду і каля 80 спраў па ісках аб высяленні з прадастаўленнем іншага жылога памяшкання, з якіх задавальняецца больш за 2/3 іскаў.

Па выніках пасяджэння ў мэтах правільнага і аднастайнага прымянення норм заканадаўства, якое рэгулюе пытанні высялення з жылых памяшканняў па патрабаванні ўласніка жылога памяшкання, Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову, у якой даў судам неабходныя растлумачэнні па пытаннях судовай практыкі пры разглядзе спраў гэтай катэгорыі.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык