Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Аб кадравых назначэннях у кіраўніцтве Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь

15 мая 2020  10669

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 года № 167 «Аб намесніках Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь» намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда назначаны Сяргей Вадзімавіч Кандрацьеў.

Першаму намесніку Старшыні Вярхоўнага Суда Валерыю Леанідавічу Калінковічу і намесніку Старшыні Вярхоўнага Суда Андрэю Аляксандравічу Забару прадоўжаны тэрміны паўнамоцтваў у дадзеных пасадах на чарговы пяцігадовы перыяд.

Сяргей Вадзімавіч Кандрацьеў

Нарадзіўся ў 1970 годзе ў горадзе Мінску.

Юрыдычную дзейнасць пачаў з пасады начальніка канцылярыі Беларускага ваеннага суда ў 1993 годзе.

З кастрычніка 1998 года па чэрвень 2001 года – суддзя Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда; з чэрвеня 2001 года па сакавік 2007 года – намеснік старшыні Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда; з сакавіка 2007 па люты 2012 – старшыня Мінскага міжгарнізоннага ваеннага суда.

З лютага 2012 года па чэрвень 2014 года працаваў на пасадзе суддзі і намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

З чэрвеня 2014 года працаваў на пасадзе суддзі Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Прысвоены вышэйшы кваліфікацыйны клас.

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 14 мая 2020 года № 167 «Аб намесніках Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь» назначаны намеснікам Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

Згаданым Указам №167 вызвалены ад пасады намесніка Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь у сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў Руслан Генадзьевіч Аніскевіч. Ён працягне працаваць суддзёй Вярхоўнага Суда.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі