Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Звесткі аб рабоце судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь за 2018 год

5 лютага 2019  1509

У 2018 годзе ў вядзенні судовай калегіі па справах інтэлектуальнай уласнасці Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь знаходзілася 167 спраў, з іх 114 спраў склалі спрэчкі ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў; 53 справы – спрэчкі ў сферы права прамысловай уласнасці (з іх 6 спраў – скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе; справа – скарга на рашэнне Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь; 1 справа – скарга на рашэнне камісіі Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю Рэспублікі Беларусь).

У параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года на 24 справы (16,8 %) павялічылася колькасць спраў, якія знаходзіліся ў вядзенні калегіі ў 2018 годзе (143 справы ў вядзенні ў 2017 г.). У 2017 годзе ў параўнанні з 2016 годам павелічэнне склала 19 спраў, ці 14,4 %. Прыведзеныя даныя сведчаць пра тое, што штогадовы прырост спраў, якія знаходзяцца ў вядзенні калегіі, складае 16 працэнтаў.

Усяго калегіяй у 2018 годзе разгледжана 151 справа (90,4 %), з якіх 108 спраў склалі спрэчкі ў сферы аўтарскага права і сумежных правоў; 43 справы – спрэчкі ў сферы права прамысловай уласнасці, з іх 6 спраў – скаргі на рашэнні Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе; 1 справа – скарга на рашэнне Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь.

З вынясеннем рашэння разгледжана 74 справы (49,0 %), з іх па 22 справах патрабаванні задаволены ў поўным аб'ёме; па 16 справах патрабаванні задаволены часткова; па 36 справах у задавальненні патрабаванняў адмоўлена.

Па 75 справах (49,7 %) вынесены вызначэнні аб спыненні вядзення, з іх па 29 справах – у сувязі з адмовамі істцоў ад іскаў у сувязі з урэгуляваннем спрэчак у добраахвотным парадку, па 46 справах – у сувязі з зацвярджэннем міравых пагадненняў.

Па 2 справах заявы пакінуты без разгляду.

За аналагічны перыяд 2017 года з вынясеннем рашэння было разгледжана 74 справы (61,7 %), з іх па 32 справах патрабаванні задаволены ў поўным аб'ёме; па 18 справах патрабаванні задаволены часткова; па 24 справах у задавальненні патрабаванняў адмоўлена.

Па 46 справах (38,3 %) вынесены вызначэнні аб спыненні вядзення, з іх па 19 справах – у сувязі з адмовамі істцоў ад іскаў у сувязі з урэгуляваннем спрэчак у добраахвотным парадку, па 26 справах – у сувязі з зацвярджэннем міравых пагадненняў. Па справе заява пакінута без разгляду.

Рэшта спраў на 01.01.2019 г. – 16 спраў.

КАТЭГОРЫІ РАЗГЛЕДЖАНЫХ СПРАЎ З ВЫНЯСЕННЕМ СУДОВЫХ ПАСТАНОЎ:

Спрэчкі ў сферы прамысловай уласнасці:

Усяго за справаздачны перыяд разгледжана 43 справы ў сферы прамысловай уласнасці.

Іскавыя патрабаванні ў поўным аб'ёме задаволены па 8 справах; іскавыя патрабаванні задаволены часткова па 6 справах; адмоўлена ў задавальненні іскавых патрабаванняў па 21 справе. Вядзенне спынена па 7 справах, з іх па 6 справах – у сувязі з адмовай істцоў ад іскаў, па 1 справе – у сувязі з зацвярджэннем міравога пагаднення. Па справе заява засталася без разгляду.

Разбіўка па катэгорыях:

6 – скаргі на рашэнне Апеляцыйнага савета пры патэнтным органе;

1 – скарга на рашэнне Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь;

2 – іскі аб прызнанні дзеянняў, звязаных з набыццём і выкарыстаннем выключнага права на таварны знак, нядобрасумленнай канкурэнцыяй;

9 – іскі аб датэрміновым поўным або частковым спыненні прававой аховы ў Рэспубліцы Беларусь таварнага знака;

– іск аб спыненні дзеянняў, якія парушаюць выключнае права на фірменнае найменне;

6 – іскі аб спыненні дзеянняў, якія парушаюць выключнае права на таварны знак;

4 – іскі аб прызнанні здзелак несапраўднымі;

1 – іск аб спыненні дзеянняў, якія парушаюць выключнае права на карысную мадэль;

– іскі аб спыненні дзеянняў, якія парушаюць выключнае права патэнтаўладальніка;

– іскі аб спагнанні ліцэнзійнага ўзнагароджання, працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі;

– іск аб спагнанні ліцэнзійнага ўзнагароджання і скасаванні дагавора;

– іск аб спагнанні аўтарскага ўзнагароджання за выкарыстанне аб'екта прамысловай уласнасці;

– іск аб спагнанні запазычанасці і няўстойкі;

1 – іск аб пакрыцці страт у сувязі з парушэннем антыманапольнага заканадаўства;

2 – іскі аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем выключнага права на таварны знак.

Спрэчкі ў сферы аўтарскага права:

Усяго разгледжана 108 спраў гэтай катэгорыі.

Іскавыя патрабаванні задаволены ў поўным аб'ёме па 14 справах; па 10 справах іскавыя патрабаванні задаволены часткова; адмоўлена ў задавальненні іскавых патрабаванняў па 15 справах. Па 68 справах вядзенні спынены, з іх па 45 справах у сувязі з зацвярджэннем міравых пагадненняў, па 23 справах – у сувязі з адмовай істцоў ад іскаў. Па 1 справе заява пакінута без разгляду.

Разбіўка па катэгорыях:

56 – іскі аб спагнанні кампенсацыі ў сувязі з парушэннем выключнага права на аб'екты аўтарскага права;

28 – іскі аб спагнанні сумы, пені і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі;

5 – іскі аб спагнанні ліцэнзійных узнагароджанняў;

10 – іскі аб спагнанні аўтарскага ўзнагароджання і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі;

– іскі аб скасаванні дагавора і спагнанні грашовых сродкаў;

– іск аб спагнанні няўстойкі па дагаворы і судовых выдаткаў;

1 – іск аб спагнанні кампенсацыі маральнай шкоды ў сувязі з парушэннем аўтарскага права;

1 – іск аб прымусе да заключэння дагавора;

1 – іск аб прызнанні здзелкі несапраўднай часткова;

1 – іск аб прызнанні дагавора незаключаным, спагнанні беспадстаўнага абагачэння;

1 – іск аб пакрыцці страт;

1 – іск аб спыненні дзеянняў, якія парушаюць выключнае права на аб'ект аўтарскага права.

Прыведзеныя даныя сведчаць пра тое, што ў параўнанні з аналагічным перыядам 2017 года ў 2018 годзе зменшылася колькасць разгледжаных спрэчак у сферы прамысловай уласнасці (43/47), павялічылася ў сферы аўтарскага права (108/73), а таксама павялічылася колькасць спраў, спрэчкі па якіх урэгуляваны ў добраахвотным парадку (75/46).

Па 21 справе істцамі, адказчыкамі і трэцімі асобамі з'яўляліся замежныя кампаніі і арганізацыі.

У 2018 годзе істцамі і заяўнікамі ў рэспубліканскі бюджэт аплачана дзяржаўная пошліна ў памеры 82 436,87 беларускіх рублёў, 214 057,03 расійскіх рублёў, 2413,03 долараў ЗША, 6 108,35 еўра.

Згодна са статыстычнымі данымі ў парадку судовага нагляду было праверана 4 рашэнні калегіі.

Абскарджаныя судовыя пастановы прызнаныя законнымі і абгрунтаванымі, у прынясенні пратэстаў па іх адмоўлена. 

Аналіз прыведзеных вышэй даных сведчыць пра тое, што суддзі калегіі забяспечвалі на належным узроўні абарону правоў і законных інтарэсаў грамадзян і юрыдычных асоб у сферы прамысловай уласнасці і аўтарскага права.

Суддзямі калегіі не было дапушчана неабгрунтаваных адкладанняў судовых разбораў з-за неналежнай дасудовай падрыхтоўкі, усе пастаноўленыя калегіяй рашэнні перададзены на выкананне, частка з іх выканана, а таксама ажыццяўляецца кантроль за выкананнем тых судовых пастаноў, якія на канец справаздачнага перыяду выкананы не былі.

Акрамя разгляду калегіяй спраў па 1-й інстанцыі і разгляду заяў (скаргаў) і зваротаў суддзямі калегіі праведзена работа, якая станоўча ўплывае на агульныя вынікі работы калегіі ў цэлым і на павышэнне ўзроўню кваліфікацыі кожнага суддзі: узаемадзеянне са сродкамі масавай інфармацыі і праварастлумачальная работа, удзел у нарматворчай дзейнасці па ўдасканаленні заканадаўства ў сферы інтэлектуальнай уласнасці і інш.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык