Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Выбраны новы сакратар Пленума Вярхоўнага Суда

27 верасня 2018

27 верасня 2018 года Пленумам Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь выбраны новы сакратар Пленума.

Сакратаром Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь стала суддзя Вярхоўнага Суда Ірына Уладзіміраўна Тылец.

Ірына Уладзіміраўна Тылец вышэйшую юрыдычную адукацыю атрымала ў 1992 годзе, закончыўшы юрыдычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

У сістэме судоў агульнай юрысдыкцыі працуе з 1985 года. Пачынала юрыдычную кар'еру з пасады сакратара судовага пасяджэння суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска. У 1993 годзе была прызначана на пасаду суддзі гэтага ж суда, у 1996 – на пасаду намесніка старшыні суда Кастрычніцкага раёна г. Мінска.

У 2004 годзе Ірына Уладзіміраўна Тылец прызначана суддзёй Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь.

У чэрвені 2008 года ёй прысвоены першы кваліфікацыйны клас.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык