Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Адбылося пасядждэнне Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае некаторым пытанням разгляду судамі эканамічных і грамадзянскіх спраў з удзелам мытных органаў

30 сакавіка 2018

29 сакавіка 2018 года адбылося пасядждэнне Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае некаторым пытанням разгляду судамі эканамічных і грамадзянскіх спраў з удзелам мытных органаў.

Фота Максіма Гучака, БелТА

Штогод эканамічнымі судамі ў сярэднім разглядаецца крыху больш за 200 спраў з удзелам мытных органаў. Нягледзячы на адносна невысокую колькасць, разгляд судамі спраў дадзенай катэгорыі мае важнае значэнне, непасрэдна закранаючы правы грамадзян і юрыдычных асоб і аказваючы ўплыў на захаванне балансу нацыянальных інтарэсаў і міжнародных прававых норм пры пашырэнні разнапланавага ўзаемадзеяння з усімі партнёрамі па ЕАЭС.

За апошнія тры гады (2015-2017) эканамічнымі судамі (адзначым, што судовая статыстыка не выдзяляе грамадзянскія справы, разгледжаныя раённымі (гарадскімі) судамі з удзелам мытных органаў; такія справы адлюстроўваюцца ў агульнай колькасці разгледжаных грамадзянскіх спраў іскавага вядзення і па скаргах на дзеянні (бяздзеянне) дзяржаўных органаў і іншых юрыдычных асоб, арганізацый і службовых асоб, што ўшчамляюць правы грамадзян) штогод разглядалася каля 200 спраў з удзелам мытных органаў. Назіраецца тэндэнцыя да паступовага скарачэння колькасці спраў названай катэгорыі, разгледжаных эканамічнымі судамі. Так, калі ў 2015 годзе судамі вырашана 210 спраў, у 2016 годзе – 197, то ў 2017 годзе разгледжана 186 спраў. Агульнае зніжэнне колькасці разгледжаных у 2017 годзе спраў з удзелам мытных органаў складае каля 11% у адносінах да паказчыкаў 2015 года. Суадносіны колькасці спраў, па якіх патрабаванні прад'яўляліся самімі мытнымі органамі і непасрэдна да мытных органаў, значна не змяніліся. Доля разгледжаных спраў па патрабаваннях мытных органаў складае каля 40-45%, разгляд патрабаванняў, заяўленых да мытных органаў, - у межах 55-60%. У касацыйным парадку за гэтыя гады было абскарджана каля 20-22% судовых пастаноў эканамічных судоў, вынесеных па выніках разгляду спраў з удзелам мытных органаў.

Мытнае заканадаўства ўключае ў сябе вялікую колькасць норм, у тым ліку міжнароднага права, якія дастаткова часта карэкціруюцца ў сувязі з пашырэннем і развіццём знешнеэканамічных сувязей. Дадзены фактар абумоўлівае стварэнне і абнаўленне адпаведнага прававога рэгулявання, якое павінна забяспечыць рэальную абарону правоў і законных інтарэсаў суб’ектаў знешнеэканамічнай дзейнасці.

У сферы мытнага рэгулявання шырокае распаўсюджанне атрымаў працэс інтэрнацыяналізацыі права, гэта значыць заключэнне двух- і шматбаковых пагадненняў, якія тычацца розных галін міжнароднага супрацоўніцтва. За апошнія гады змянілі адзін аднаго тры мытныя кодэксы, быў прыняты Закон Рэспублікі Беларусь «Аб мытным рэгуляванні ў Рэспубліцы Беларусь».

З 1 студзеня 2018 года ўступіў у сілу Мытны кодэкс ЕАЭС, які сістэматызаваў і кадыфікаваў дзеючае мытнае заканадаўства шляхам скасавання часткі міжнародных пагадненняў, якія не адпавядалі прававой базе Еўразійскага эканамічнага саюза, і ўключыў у сябе нормы часткі такіх пагадненняў. Пры гэтым новы Мытны кодэкс мадэрнізаваў мытную дзейнасць з улікам сучаснага ўзроўню развіцця інфармацыйных тэхналогій.

Пленум Вярхоўнага Суда ў ходзе пасяджэння абмяркаваў вынікі вывучэння і абагульнення судовай практыкі вырашэння спрэчак з удзелам мытных органаў і ў мэтах аднастайнага прымянення заканадаўства даў судам растлумачэнні.

У прыватнасці, звернута ўвага судоў на неабходнасць пры вырашэнні спраў улічваць палажэнні Дырэктывы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 27 снежня 2006 г. № 2 «Аб дэбюракратызацыі дзяржаўнага апарату і павышэнні якасці забеспячэння жыццядзейнасці насельніцтва» і Дэкрэта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 23 лістапада 2017 г. № 7 «Аб развіцці прадпрымальніцтва» - ключавога дакумента па паляпшэнні бізнес-клімату ў краіне.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык