Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Пленум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь разгледзеў пытанні прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў пазыкі

27 чэрвеня 2019  2611

27 чэрвеня 2019 года адбылося пасяджэнне Пленума Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь, прысвечанае пытанням прымянення судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў пазыкі.

У пасяджэнні Пленума прынялі ўдзел Генеральны пракурор Рэспублікі Беларусь Аляксандр Уладзіміравіч Канюк, намеснік Міністра эканомікі Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Віктаравіч Ярашэвіч, намеснік Старшыні Праўлення Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Мікалаевіч Лапко.

Дагавор пазыкі з’яўляецца адным з самых распаўсюджаных у грамадзянскім абароце. Пазыковыя праваадносіны важныя ў цэлым для развіцця рыначнай эканомікі і праяўлення ініцыятывы ў прадпрымальніцкай дзейнасці. Даступнасць афармлення такога пагаднення спрыяе яго шырокаму выкарыстанню на самых розных узроўнях – ад побытавага да макраўзроўню.

У той жа час спрэчкі, якія вынікаюць з выканання абавязацельстваў, што ўзнікаюць з дагавораў пазыкі, набываюць усё большую актуальнасць. Іх колькасць дастаткова вялікая (напрыклад, у 2018 годзе па спрэчках, якія ўзнікаюць з пазыковых абавязацельстваў, усімі судамі першай інстанцыі было вырашана больш за 30 тысяч спраў), што патрабуе намаганняў па павышэнні ўзроўню фінансавай пісьменнасці насельніцтва і растлумачэння палажэнняў дзеючага заканадаўства.

Пры гэтым правільнае і аднастайнае прымяненне судамі заканадаўства пры вырашэнні спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў пазыкі, з’яўляецца гарантыяй абароны грамадзянскіх правоў і тых інтарэсаў пазычальніка і пазыкадаўцы, якія ахоўваюцца законам. Яно заклікана спрыяць павышэнню эфектыўнасці судовай абароны ўдзельнікаў грамадзянскага абароту і забеспячэнню выканання імі сваіх абавязацельстваў.

Праваадносіны па дагаворы пазыкі рэгулююцца Грамадзянскім кодэксам Рэспублікі Беларусь, Дэкрэтам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 21 снежня 2017 г. № 8 «Аб развіцці лічбавай эканомікі», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 30 чэрвеня 2014 г. № 325 «Аб прыцягненні і прадстаўленні пазык, дзейнасці мікрафінансавых арганізацый», Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 2006 г. № 296 «Аб упарадкаванні выкарыстання фінансавых рэсурсаў дзяржаўных арганізацый і гаспадарчых таварыстваў з доляй дзяржавы ва ўстаўных фондах», а таксама іншымі нарматыўнымі прававымі актамі Рэспублікі Беларусь.

Нагадаем, што Дэкрэтам № 8 у рамках Парка высокіх тэхналогій праводзіцца эксперымент для апрабацыі новых прававых інстытутаў на прадмет магчымасці іх імплементацыі ў грамадзянскае заканадаўства Рэспублікі Беларусь. Так, напрыклад, рэзідэнтам ПВТ дадзена права заключаць паміж сабой і (або) з трэцімі асобамі дагавор канвертуемай пазыкі. Па сутнасці, гэта новы для беларускай прававой сістэмы інструмент, накіраваны на развіццё і прыцягненне інвестыцый у перспектыўныя бізнес-праекты (стартапы). У пастанове Пленума таксама закранаюцца пытанні, якія тычацца прадмета канвертуемай пазыкі, спосабаў задавальнення патрабаванняў пазыкадаўцы, і іншыя, што маюць значэнне для будучай судовай практыкі па дадзенай катэгорыі спраў.

Пры падрыхтоўцы да Пленума Вярхоўным Судом абагулена і вывучана судовая практыка вырашэння спрэчак, якія ўзнікаюць з дагавораў пазыкі. Вывучана больш за 740 грамадзянскіх і эканамічных спраў. Найбольшую колькасць сярод вывучаных грамадзянскіх спраў склалі справы па спрэчках аб спагнанні самой сумы пазыкі − 237 спраў (63%). Большасць вывучаных спраў, разгледжаных эканамічнымі судамі, склалі справы па спрэчках, звязаных з камерцыйнай пазыкай – 184 (51%), і аб спагнанні адначасова сумы пазыкі з працэнтамі за карыстанне пазыковымі сродкамі, а таксама ў сувязі з неналежным выкананнем абавязацельства – 105 спраў (29%).

Судовая практыка сведчыць аб тым, што ў большасці выпадкаў пазыковыя праваадносіны з удзелам грамадзян афармляліся распіскамі пазычальнікаў. Заключэнне грамадзянамі пазыкі ў выглядзе дагавора, у тым ліку яго натарыяльнае засведчанне, сустракалася не часта. Па эканамічных справах, наадварот, усе выпадкі спагнання доўгу былі заснаваныя толькі на пісьмовым дагаворы.

У ходзе абагульнення Вярхоўным Судом былі вывучаны таксама пытанні, што закранаюць умовы сапраўднасці пагаднення аб камерцыйнай пазыцы, спагнання доўгу, а таксама працэнтаў па дагаворы пазыкі, няўстойкі і працэнтаў за карыстанне чужымі грашовымі сродкамі па дагаворы пазыкі, асаблівасцей вырашэння судамі спрэчак па ісках мікрафінансавых арганізацый, спагнання грашовых сум па дагаворы пазыкі ў парадку загаднага вядзення, судовых выдаткаў, звязаных з разглядам спраў дадзенай катэгорыі і іншыя.

Пленумам Вярхоўнага Суда дзеля забеспячэння правільнага і аднастайнага прымянення заканадаўства прынята адпаведная пастанова, у якой судам дадзены неабходныя растлумачэнні.

СМІ аб рабоце Пленума:

БелТА Пленум ВС рассматривает практику разрешения споров, связанных с договором займа

БелТА Механизм конвертируемого займа стоит внедрить в правовую систему Беларуси - Кобец

ОНТ Декрет о ПВТ 2.0: в Верховном суде рассказали о главном механизме развития рыночной экономики

СБ Интервью заместителя Председателя Верховного Суда Республики Беларусь А.А. Забары изданию "Беларусь сегодня"

Першы нацыянальны канал Беларускага радыё Заместитель Председателя Верховного Суда Республики Беларусь Юрий Викторович Кобец принял участие в программе «Актуальны мікрафон» 

ОНТ Декрет о ПВТ 2.0: в Верховном суде рассказали о главном механизме развития рыночной экономики

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык