Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Вярхоўным Судзе абмеркавалі рабочы план рэалізацыі сумеснага праекта «Супрацоўніцтва паміж БДІПЧ і Беларуссю ў сферы вяршэнства права»

1 сакавіка 2018

1 сакавіка 2018 года ў Вярхоўным Судзе адбылася сустрэча прадстаўнікоў Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (БДІПЧ АБСЕ).

У сустрэчы ад беларускага боку прынялі ўдзел першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Калінковіч, памочнік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Чыкатоўскі, галоўны спецыяліст аддзела міжнародна-прававой дзейнасці ўпраўлення заканадаўства Таццяна Маёрава, старшы саветнік упраўлення агульнаеўрапейскага супрацоўніцтва Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь Алег Анісімаў.

Бюро па дэмакратычных інстытутах і правах чалавека Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе прадстаўлялі начальнік дэпартамента па пытаннях дэмакратызацыі Марчын Валецкі і начальнік аддзела вяршэнства права Генадзій Барба.

Са студзеня бягучага года БДІПЧ АБСЕ рэалізуе сумесны праект «Супрацоўніцтва паміж БДІПЧ і Беларуссю ў сферы вяршэнства права».

У ходзе сустрэчы ў Вярхоўным Судзе бакі абмеркавалі рабочы план рэалізацыі праекта, яго далейшае развіццё, а таксама намецілі асноўныя напрамкі навучальных тэматычных семінараў і трэнінгаў для суддзяў на базе Інстытута перападрыхтоўкі і павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі БДУ з прыцягненнем міжнародных экспертаў у сферы вяршэнства права.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык