Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Плануецца тэставая эксплуатацыя тэхналогіі электроннага лічбавага подпісу пры падачы ў эканамічныя суды зваротаў праз сэрвісы «E‑COURT»

27 лістапада 2019  3010

З 15 кастрычніка пры рабоце з сэрвісамі «Электроннае судаводства» («E-COURT») на інтэрнэт-партале судоў агульнай юрысдыкцыі запланаваны ўвод у тэставую эксплуатацыю праграмнага забеспячэння тэхналогіі ЭЛП (электроннага лічбавага подпісу).

Магчымасць падачы дакументаў, падпісаных ЭЛП, што прадастаўляецца карыстальнікам сэрвісаў «E-COURT», забяспечыць надзейную ідэнтыфікацыю асоб, якія звяртаюцца ў суд, створыць перадумовы для далейшага развіцця сэрвісу і фарміравання паўнацэннай электроннай справы ў будучым.

Звяртаем увагу карыстальнікаў, што з уводам у тэставую, а ў далейшым – у пастаянную эксплуатацыю ЭЛП адпраўка зваротаў у эканамічныя суды праз сэрвісы «E-COURT» будзе даступна толькі з выкарыстаннем ЭЛП.

Праграмнае забеспячэнне тэхналогіі ЭЛП распрацавана для ўзаемадзеяння з універсальнай сістэмай доступу (УСД) РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг». Гэта азначае, што персанальны камп’ютар карыстальніка павінен быць наладжаны для ўзаемадзеяння з дадзенай інфармацыйнай сістэмай.

Звяртаем увагу!

Для падпісання дакументаў, якія накіроўваюцца ў суд, неабходна набыць ЭЛП.

Інфармацыю аб парадку набыцця можна знайсці на сайце РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» 

На рабочым месцы карыстальніка з аперацыйнай сістэмай Windows павінен выкарыстоўвацца толькі браўзер InternetExplorer версіі не ніжэй за Internet Explorer11 з устаноўленай актуальнай версіяй крыптаграфічнага праграмнага забеспячэння AVCSPBEL ці AVCSP. Спампаваць актуальную версію названага ПЗ можна на сайце ЗАТ «АВЕСТ» ці на сайце РУП «Нацыянальны цэнтр электронных паслуг» 

ПЗ прызначана для работы на ПЭВМ, якая функцыянуе пад кіраваннем аперацыйных сістэм Microsoft Windows XP/Vista/7/8/10.

Перад пачаткам работы з інфармацыйнай сістэмай неабходна настроіць браўзер InternetExplorer, выканаўшы наступныя дзеянні:

  • дабавіць адрасы usd.nces.by і iusd.nces.by ў спіс надзейных сайтаў: меню Уласцівасці/ Бяспека/Надзейныя сайты/Дабавіць;
  • зайсці ў меню Уласцівасці браўзера/Дадаткова, упэўніцца, што ў раздзеле Бяспека знята адзнака SSL 3.0 і ўстаноўлены адзнакі TLS 1.0, TLS 1.1 і TLS 1.2.

У перыяд тэставай эксплуатацыі па пытаннях, якія ўзнікаюць, просьба звяртацца да кансультанта ўпраўлення інфарматызацыі і інфармацыйнай бяспекі Вярхоўнага Суда Дым Святланы Іванаўны па тэлефоне 375 17 308 25 48 ці накіроўваць свае прапановы на e-mail: ecourt@court.by.

Звяртаем увагу, што для ўводу ў тэставую эксплуатацыю праграмнага забеспячэння тэхналогіі ЭЛП неабходна правесці рад папярэдніх тэхнічных работ, у сувязі з чым з 10 па 14 кастрычніка ўключна сэрвісы «E-COURT» будуць недаступны.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык