Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Кастрычніцкага раёна г.Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб ДТЗ, у выніку якога загінулі дзве жанчыны

12 чэрвеня 2018

12 чэрвеня 2018 года судом Кастрычніцкага раёна г. Мінска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні раней не судзімага жыхара г. Мінска Ш. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 317 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у парушэнні правіл дарожнага руху кіроўцам транспартнага сродку, што пацягнула па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб, і на падставе ч. 3 арт. 317 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем усімі відамі транспартных сродкаў на тэрмін 5 гадоў, з адбываннем пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення.

Пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага Ш:

- на карысць пацярпелай Ф. кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 50 000 рублёў, дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 3 базавыя велічыні, а таксама 400 рублёў у лік пакрыцця выдаткаў па аказанні юрыдычнай дапамогі;

- на карысць пацярпелага К. кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 20 000 рублёў, дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 3 базавыя велічыні;

- на карысць пацярпелай С. кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 20 000 рублёў, дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 3 базавыя велічыні, у лік пакрыцця ўрону 600 рублёў, дзяржпошліну ў даход дзяржавы ў памеры 30 рублёў, а таксама 360 рублёў у лік пакрыцця выдаткаў па аказанні юрыдычнай дапамогі.

Спагнана з абвінавачанага Ш. у лік пакрыцця працэсуальных выдаткаў 90 рублёў 65 капеек.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Мінскі гарадскі суд праз суд Кастрычніцкага раёна горада Мінска на працягу 10 сутак з дня яго абвяшчэння.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык