Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь прыняла ўдзел у мерапрыемстве па запуску Глабальнай сеткі забеспячэння сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў

14 красавіка 2018

9–10 красавіка 2018 гады ў Венскім міжнародным цэнтры ў Вене (Аўстрыя) адбыўся запуск Глабальнай сеткі забеспячэння сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў.

https://www.flickr.com/photos/unodc/

У мерапрыемстве прыняла ўдзел суддзя Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Ірына Уладзіміраўна Тылец (на фота ў цэнтры).

У артыкуле 11 Канвенцыі ААН супраць карупцыі (КСК ААН) падкрэсліваецца рашаючая роля судовай улады ў барацьбе з карупцыяй і прызнаецца, што для таго, каб судовая сістэма магла эфектыўна выконваць гэтую ролю, у ёй самой не павінна быць карупцыі, а яе работнікі павінны праяўляць сумленнасць і непадкупнасць.

Выраз «сумленнасць і непадкупнасць», які ўжыты ў артыкуле 11 Канвенцыі ў дачыненні да суддзяў і работнікаў судовых органаў, з'яўляецца комплексным паняццем, якое азначае здольнасць усёй судовай сістэмы і яе асобных работнікаў супрацьстаяць карупцыі, строга прытрымліваючыся такіх асноўных каштоўнасцей, як незалежнасць, аб'ектыўнасць, сумленнасць, захаванне этычных норм, роўнасць, кампетэнтнасць і стараннасць. Гэтыя каштоўнасці абвешчаны ў Бангалорскіх прынцыпах паводзін суддзяў.

У 2016 годзе Упраўленне ААН па наркотыках і злачыннасці (УНЗ ААН) абвясціла аб запуску глабальнага праекта па аказанні непарыўнай падтрымкі і тэхнічнай дапамогі дзяржавам-членам у асобных галінах, ахопленых Дохінскай дэкларацыяй, прынятай на Кангрэсе ААН па папярэджанні злачынства і крымінальным правасуддзі ў 2015 годзе, у тым ліку ў галіне ўмацавання сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў і папярэджання карупцыі ў сістэме правасуддзя.

У Дохінскай дэкларацыі дзяржавы зноў заявілі аб імкненні «рабіць усё магчымае для папярэджання і процідзеяння карупцыі і прымаць меры, накіраваныя на павышэнне транспарэнтнасці ў публічнай адміністрацыі і заахвочванне сумленнасці і непадкупнасці, а таксама падсправаздачнасці нашых сістэм крымінальнага правасуддзя ў адпаведнасці з Канвенцыяй Арганізацыі Аб'яднаных Нацый супраць карупцыі».

Адной з ключавых ініцыятыў Глабальнай праграмы Дохінскай дэкларацыі з'яўляецца стварэнне Глабальнай сеткі непадкупнасці судовай сістэмы, у склад якой войдуць прадстаўнікі судовых органаў краін з усяго свету.

У запуску Глабальнай сеткі непадкупнасці судовай сістэмы «Аб'яднанне намаганняў у мэтах павышэння бесстароннасці судовай улады і прадухілення карупцыі ў сістэме правасуддзя» прынялі ўдзел прадстаўнікі судовых органаў каля ста краін свету. У тым ліку Вярхоўных судоў Азербайджана, Беларусі, Грузіі, Казахстана, Малдовы, Расіі, Таджыкістана, Туркменістана, Турцыі, Узбекістана.

На працягу двух дзён праходзілі пленарныя і тэматычныя секцыйныя пасяджэнні, прысвечаныя абмену вопытам у сферы паспяховай практыкі ў галіне ўмацавання сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў і папярэджання карупцыі ў судовай сістэме.

Удзельнікі абмеркавалі алгарытмы ўзаемадзеяння суддзяў, судовых органаў, судзейскіх асацыяцый і іншых зацікаўленых бакоў для рэалізацыі агульных мэт па ўмацаванні сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў у рамках Глабальнай сеткі.

Зацверджана сфера дзейнасці, якая вызначае структуру Глабальнай сеткі, прынята рашэнне аб далейшых кроках, у тым ліку аб магчымым правядзенні наступнай нарады.

Вынікам стала прыняцце Дэкларацыі аб сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў, якая замацавала глабальны падыход па кансалідацыі намаганняў у гэтай сферы праз стварэнне Глабальнай сеткі забеспячэння сумленнасці і непадкупнасці судовых органаў у якасці платформы для ўзаемнага навучання і ўзаемнай падтрымкі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі