Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Мінскім гарадскім судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ласіцкага І.Г. і былога галоўнага ўрача 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Краўчанка У.Л., якія абвінавачваюцца ў атрыманні хабару Мінскім гарадскім судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ласіцкага І.Г. і былога галоўнага ўрача 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Краўчанка У.Л., якія абвінавачваюцца ў атрыманні хабару Мінскім гарадскім судом пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога намесніка міністра аховы здароўя Рэспублікі Беларусь Ласіцкага І.Г. і былога галоўнага ўрача 12-й гарадской клінічнай стаматалагічнай паліклінікі Краўчанка У.Л., якія абвінавачваюцца ў атрыманні хабару

8 лютага 2019  878

8 лютага 2019 года Мінскім гарадскім судом разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да Ласіцкага І.Г., які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, і Краўчанка У.Л., які абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 2 і 3 арт. 430 КК.

Прыгаворам суда

Ласіцкі І.Г. прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйным памеры, асобай, якая займае адказнае становішча, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, на падставе чаго з прымяненнем ч. 1 арт. 69 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 6 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Краўчанок У.Л. прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, у буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 430 КК, на падставе чаго з прымяненнем ч. 1 арт. 69-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Ён жа прызнаны вінаватым у атрыманні хабару паўторна, у асабліва буйным памеры, гэта значыць у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 430 КК, на падставе чаго з прымяненнем ч. 1 арт. 69-1 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 1 арт. 71 КК пры паўторнасці злачынстваў, прадугледжаных ч.ч. 2 і 3 арт. 430 КК, якія не ўтвараюць сукупнасці, шляхам паглынання менш строгага пакарання больш строгім канчаткова прызначана Краўчанку У.Л. пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 5 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму з канфіскацыяй усёй маёмасці з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, на тэрмін 5 гадоў.

Да ўступлення прыгавору ў законную сілу мера стрымання Ласіцкаму І.Г. пакінута ранейшай у выглядзе заключэння пад варту, у дачыненні да Краўчанка У.Л. зменена з дамашняга арышту на заключэнне пад варту. Краўчанок У.Л. заключаны пад варту ў зале суда.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь праз Мінскі гарадскі суд на працягу 10 сутак са дня абвяшчэння прыгавору, а абвінавачанымі ў той жа тэрмін са дня ўручэння ім копіі прыгавору.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык