Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

У Клічаве ўрачыста адкрылі новы будынак суда Клічаўскага раёна

15 ліпеня 2019  751

12 ліпеня 2019 года адбылося ўрачыстае адкрыццё новага будынка суда Клічаўскага раёна.

У цырымоніі адкрыцця прынялі ўдзел Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала, памочнік Прэзідэнта Беларусі – інспектар па Магілёўскай вобласці Міхаіл Іванавіч Русы, старшыня Магілёўскага абласнога выканаўчага камітэта Леанід Канстанцінавіч Заяц, старшыня Магілёўскага абласнога суда Ігар Браніслававіч Прошка, старшыня эканамічнага суда Магілёўскай вобласці Сяргей Мікалаевіч Кавалёў, іншыя запрошаныя.

Будынак суда Клічаўскага раёна, у якім размяшчаўся раённы суд, знаходзіўся ў перадаварыйным стане і патрабаваў новага будаўніцтва, не адпавядаў нарматыўна-тэхнічным патрабаванням, якія прад’яўляюцца да будынкаў судоў.

Будаўніцтва новага будынка суда пачалося ў маі 2018 года. Генеральным падрадчыкам выступіла ААТ «Дарбудмантажтрэст». Будаўніча-мантажныя работы ажыццяўляліся філіялам «Будаўніча-мантажны цягнік № 761 на станцыі Магілёў» ААТ «Дарбудмантажтрэст» і былі завершаны ў маі 2019 года.

У новым будынку суда абсталявана 2 залы судовых пасяджэнняў для разгляду грамадзянскіх, крымінальных і адміністрацыйных спраў, памяшканні для ўтрымання абвінавачаных, дарадчыя пакоі. Таксама ўстаноўлены сучасныя сістэмы аўдыя-, відэафіксацыі і пратакаліравання судовых пасяджэнняў.

«У нас ёсць магчымасць прамога кантакту ў рэжыме анлайн з любым судом. Гэта сістэма лічбавізацыі, якая павінна быць завершана да 1 жніўня 2020 года. І я думаю, што мы зможам гэта зрабіць», – адзначыў Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала

Будынак суда абсталяваны сучаснай мэбляй і аргтэхнікай, усімі неабходнымі для функцыянавання сродкамі і сістэмамі. Створана безбар’ернае асяроддзе (пандус, пад’ёмнік) для асоб з абмежаванымі магчымасцямі, што забяспечвае даступнасць правасуддзя ўсім катэгорыям грамадзян.

«Стары будынак ужо даўно не адпавядаў усім патрабаванням, неабходным для здзяйснення правасуддзя. Таму некалькі гадоў назад было прынята рашэнне аб праектаванні і ўзвядзенні новага. Будаўніцтва адбывалася на працягу года ў дастаткова кароткія тэрміны. У выніку атрымаўся сапраўды вельмі сучасны, многафункцыянальны будынак, які цалкам адпавядае міжнародным стандартам правасуддзя», – падкрэсліў Старшыня Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянцін Алегавіч Сукала.

Фота прадастаўлена «Сцяг Саветаў»

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык