Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Браслаўскага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні аб незаконным нашэнні форменнага адзення

1 жніўня 2019  833

31 ліпеня 2019 года ў судзе Браслаўскага раёна разгледжана справа аб адміністрацыйным правапарушэнні, прадугледжаным ч. 2 арт. 23.45 КаАП, у дачыненні да жыхара Браслаўскага раёна.

Устаноўлена, што 15 ліпеня 2019 года Л. знаходзіўся на вуліцы ў адной з вёсак Браслаўскага раёна ў форменным адзенні супрацоўніка органаў унутраных спраў Рэспублікі Беларусь са знакамі адрознення, з’яўляючыся асобай, якая не мела на гэта права, не зрабіўшы істотнай шкоды грамадзянам і дзяржаўным і грамадскім арганізацыям.

Пастановай суда

Л. на падставе ч. 2 арт. 23.45 КаАП падвергнуты адміністрацыйнаму спагнанню ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 7 базавых велічынь з канфіскацыяй форменнага адзення супрацоўніка органаў унутраных спраў.

Пастанова ў законную сілу не ўступіла і можа быць абскарджана і апратэставана ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык