Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь


Пачала работу XIV юрыдычная студэнцкая алімпіяда

2 сакавіка 2018

2 сакавіка 2018 года 2 марта 2018 года пачала работу XIV юрыдычная студэнцкая алімпіяда – самае буйное інтэлектуальнае спаборніцтва студэнтаў-юрыстаў Беларусі.

Традыцыйна прымае Алімпіяду юрыдчыны факультэт БДУ як асноўная пляцоўка якаснай падрыхтоўкі айчынных правазнаўцаў.

У адкрыцці важнага для юрыдычнай супольнасці мерапрыемства прынялі ўдзел прадстаўнікі дзяржаўных органаў, бізнэса, юрыдычных кампаній, інфармацыйна-асветніцкіх устаноў – афіцыйныя партнёры Алімпіяды.

Першы намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валерый Калінковіч, які ўзначальвае журы, пажадаў ўдзельнікам поспехаў і здаровай канкурэнцыі.

Усе выступоўцы адзначылі важнасць Алімпіяды як унікальнай магчымасці для моладзі паказаць сябе, а для партнёраў – звярнуць увагу на самых таленавітых і перспектыўных студэнтаў.

Фота з адкрыцця Алімпіяды 2018