Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом г. Жодзіна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе ў дачыненні да былога дырэктара ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс»

22 мая 2018

22 мая 2018 года судом г. Жодзіна Мінскай вобласці пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе па абвінавачанні былога дырэктара ААТ «Смалявіцкі райаграсэрвіс» у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 430, ч. 2 арт. 424 і ч. 2 арт. 426 КК Рэспублікі Беларусь.

Прыгаворам суда

абвінавачаны К-ка прызнаны вінаватым у наўмысным насуперак інтарэсам службы здзяйсненні службовай асобай з карыслівай зацікаўленасці дзеянняў з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, што пацягнула прычыненне ўрону ў буйным памеры (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі), і на падставе ч. 2 арт. 424 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 7 350 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на два гады;

у наўмысным здзяйсненні службовай асобай дзеянняў, якія яўна выходзяць за межы правоў і паўнамоцтваў, прадастаўленых ёй па службе, якія пацягнулі прычыненне істотнай шкоды правам і законным інтарэсам грамадзян, дзяржаўным і грамадскім інтарэсам (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), здзейсненых з іншай асабістай зацікаўленасці, і на падставе ч. 2 арт. 426 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на два гады са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 300 базавых велічынь у суме 7 350 рублёў, з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў, тэрмінам на два гады.

У адпаведнасці з ч. 2 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў, шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачанаму канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на тры гады са штрафам у даход дзяржавы ў памеры 400 базавых велічынь у суме 9 800 рублёў з пазбаўленнем права займаць пасады, звязаныя з выкананнем арганізацыйна-распарадчых і адміністрацыйна-гаспадарчых абавязкаў тэрмінам на тры гады.

У адпаведнасці з арт. 77 КК адтэрмінавана выкананне прызначанага асноўнага пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады.

На абвінавачанага ўскладзены абавязкі, прадугледжаныя ч. 2 арт. 81 КК.

К-ка прызнаны невінаватым у прыняцці службовай асобай для сябе матэрыяльных каштоўнасцей, якія прадастаўляюцца выключна ў сувязі з займаемым ёй службовым становішчам, за спрыяльнае рашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яе кампетэнцыю, за выкананне ў інтарэсах асобы, якая дае хабар, і асоб, якіх яна прадстаўляе, якога-небудзь дзеяння, якое гэта асоба магла здзейсніць з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў (атрыманні хабару), і па ч. 1 арт. 430 КК апраўданы за недаказанасцю яго ўдзелу ў здзяйсненні злачынства.

Мера стрымання абвінавачанаму К-ка зменена з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах. Вызвалены з-пад варты неадкладна ў зале суда.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ў Мінскі абласны суд.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык