Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Адбылася цырымонія падпісання плана супрацоўніцтва Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) у 2018 годзе

14 чэрвеня 2018

14 чэрвеня 2018 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь адбылася сустрэча Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Валянціна Алегавіча Сукала з Прадстаўніком Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) у Рэспубліцы Беларусь д-рам Рашэдам Мустафой Сарварам, у ходзе якой бакі падпісалі план супрацоўніцтва Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь і Дзіцячага фонда ААН (ЮНІСЕФ) на 2018 год.

Прадстаўнікі ЮНІСЕФ адной з прыярытэтных мэт сваёй дзейнасці называюць аналіз нацыянальнага заканадаўства ў сферы абароны правоў дзіцяці, у тым ліку права на доступ да правасуддзя, на прадмет яго адпаведнасці міжнародным стандартам і выпрацоўкі рэкамендацый па яго ўдасканаленні.

Мерапрыемствы плана ў межах супрацоўніцтва нацэлены перш за ўсё на прымяненне ў адносінах да непаўналетніх прыязных працэдур ажыццяўлення правасуддзя.

Планам прадугледжана ўмацаванне метадалагічнай дзейнасці судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь па разглядзе спраў з удзелам непаўналетніх, а таксама ўдасканаленне прафесійнай кваліфікацыі суддзяў і іншых спецыялістаў у галіне юстыцыі для непаўналетніх.

Адным са значных сумесных мерапрыемстваў 2018 года павінна стаць правядзенне міжнароднай канферэнцыі па папярэджанні злачынстваў непаўналетніх, звязаных з незаконным абаротам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў і іх аналагаў, і ўдасканаленні заканадаўства ў дадзенай сферы.

Д-р Рашэд Мустафа Сарвар запэўніў, што ЮНІСЕФ гатовы аказаць любую пасільную экспертную дапамогу па паляпшэнні сітуацыі з абаронай правоў дзяцей у рэгіёне.

У сваю чаргу, Старшыня Вярхоўнага Суда Валянцін Сукала пацвердзіў прыярытэтнасць для судовай сістэмы краіны забеспячэння якасці разгляду спраў аб злачынствах непаўналетніх.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык