Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Віцебскага раёна пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб незаконным абароце наркатычных сродкаў

28 жніўня 2018

23 жніўня 2018 года судом Віцебскага раёна разгледжана крымінальная справа ў дачыненні да 39-гадовага Ш., які не меў судзімасцей, абвінавачанага ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь

Абвінавачаны Ш., маючы намер на незаконныя без мэты збыту набыццё і захаванне небяспечных наркатычных сродкаў, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення і стане, выкліканым спажываннем наркатычных сродкаў, 15.06.2018, знаходзячыся ў адной з вёсак Віцебскага раёна, наўмысна, незаконна, без мэты збыту, набыў шляхам збору дзікарастучыя расліны роду Мак (Papaver), масай не менш за 981,48 грама, якія наўмысна, незаконна, без мэты збыту, захоўваў пры сабе. У гэты ж дзень быў затрыманы і дастаўлены ў АУС, дзе ў ходзе асабістага вобыску, было выяўлена і канфіскавана нявысушанае рэчыва расліннага паходжання ў выглядзе раслін і фрагментаў раслін роду Мак (Papaver), масай 981,48 грама, якое, згодна з заключэннем эксперта, з’ яўляецца небяспечным наркатычным сродкам – макавай саломай.

У судзебным пасяджэнні абвінавачаны Ш. вінаватым сябе прызнаў поўнасцю.

Прыгаворам суда

абвінавачаны Ш. прызнаны вінаватым у незаконным, без мэты збыту, набыцці і захаванні наркатычных сродкаў, і на падставе ч. 1 арт. 328 КК Рэспублікі Беларусь яму прызначана пакаранне ў выглядзе абмежавання свабоды тэрмінам на 2 гады 6 месяцаў без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

У дачыненні да Ш. прыменены арт. 107 КК Рэспублікі Беларусь, прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму і наркаманіі.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык