Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Судом Першамайскага раёна г. Віцебска пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб падробцы дакументаў

13 чэрвеня 2018

13 чэрвеня 2018 года судом Першамайскага раёна г. Віцебска вынесены прыгавор у адносінах да 32-гадовай жыхаркі г. Віцебска, якая абвінавачваецца ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь.

Як устаноўлена судом, абвінавачаная, будучы пазбаўленай 15.01.2018 права кіравання транспартным сродкам тэрмінам на 3 гады ў сувязі са здзяйсненнем адміністрацыйнага правапарушэння, знайшоўшы ў сваім аўтамабілі асабістыя дакументы на імя сваёй роднай сястры, у тым ліку пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь, вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання транспартнымі сродкамі, талон да вадзіцельскага пасведчання, а таксама медыцынскую карту амбулаторнага пацыента, здзейсніла рад наўмысных проціпраўных дзеянняў з мэтай падробкі вадзіцельскага пасведчання на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «В», «АМ» і талона да яго для асабістага іх выкарыстання ў будучым.

Так, яна 13.03.2018 ва УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі», назваўшы сябе іменем сваёй сястры, прад'явіла медыцынскаму рэгістратару пашпарт на імя сястры, на падставе чаго ёй была выдадзена медыцынская даведка аб стане здароўя адпаведнай формы.

Затым абвінавачаная, працягваючы ажыццяўленне свайго злачыннага намеру, 21.03.2018 ва УАЗ «ВГКП № 3», таксама назваўшы сябе іменем сястры, прадставіла медыцынскаму рэгістратару, членам камісіі па аглядзе грамадзян на прадмет прыдатнасці да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі заведама для яе падложныя дакументы (пашпарт, медыцынскую карту і медыцынскую даведку аб стане здароўя на імя сястры) і два фотаздымкі са сваёй выявай, а таксама праставіла ўласнаручна подпісы ад імя сястры ў заяве аб праходжанні вадзіцельскай медыцынскай камісіі.

На падставе прадстаўленых дакументаў, а таксама даных медыцынскага агляду ёй была выдадзена заведама для яе падложная медыцынская даведка аб стане здароўя з яе фотаздымкам і данымі аб асобе сястры, што пацвярджае прыдатнасць да кіравання механічнымі транспартнымі сродкамі катэгорыі «В», «АМ», дае права на абмен вадзіцельскага пасведчання.

Пасля чаго абвінавачаная, працягваючы ажыццяўленне свайго злачыннага намеру, звярнулася ў МРЭА ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама, дзе, карыстаючыся адсутнасцю належнага кантролю за ідэнтыфікацыяй асоб, якія праходзяць працэдуру афармлення дакументаў, з боку супрацоўнікаў МРЭА ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама і ўвёўшы іх у зман адносна асобы, якая атрымлівае вадзіцельскае пасведчанне, з мэтай выкарыстання заведама падложных для яе дакументаў, прадставіла дакументы для абмену вадзіцельскага пасведчання супрацоўнікам, не праінфармаваным аб яе злачынным намеры, а таксама праставіла подпісы ад імя сястры ў заяве аб абмене вадзіцельскага пасведчання, прайшла працэдуру фатаграфавання замест сястры і праставіла подпіс ад яе імя ў адпаведны рэквізіт будучага вадзіцельскага пасведчання.

На падставе прадстаўленых абвінавачанай дакументаў было выраблена вадзіцельскае пасведчанне на права кіравання транспартнымі сродкамі катэгорыі «В», «АМ», выдадзенае 22.03.2018 на імя яе сястры, з фотавыявай абвінавачанай і талон да яго.

Абставінамі, што змякчаюць адказнасць абвінавачанай, прызнаныя чыстасардэчнае раскаянне ў здзяйсненні злачынства і наяўнасць на ўтрыманні малалетняга дзіцяці.

Прыгаворам суда абвінавачаная прызнаная вінаватай па ч. 1 арт. 380 КК Рэспублікі Беларусь і ёй прызначана пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 70 базавых велічынь.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык