Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Аб кадравых рашэннях у судах рэспублікі

16 кастрычніка 2020  4659

15 кастрычніка 2020 года Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь падпісаны Указ № 364 «Аб прызначэнні і вызваленні суддзяў».

Кіраўнік дзяржавы прызначыў Ігара Вячаслававіча Любавіцкага бестэрмінова суддзёй Вярхоўнага Суда, вызваліўшы яго ад пасады суддзі Мінскага гарадскога суда, Андрэя Андрэевіча Ліхача – намеснікам старшыні Гродзенскага абласнога суда, Святлану Валер’еўну Ганчар – намеснікам старшыні Мінскага абласнога суда, Сяргея Вячаслававіча Нікалаева – першым намеснікам старшыні Мінскага гарадскога суда, вызваліўшы яго ад пасады намесніка старшыні гэтага суда, а Вольгу Анатольеўну Рамашэўскую – намеснікам старшыні гэтага суда.

Руслан Генадзьевіч Аніскевіч вызвалены ад пасады суддзі Вярхоўнага Суда ў сувязі з выхадам у адстаўку.

Віталій Эдвардавіч Кулеш і Аляксей Міхайлавіч Ляўковіч вызвалены ад пасад намеснікаў старшыні Гродзенскага і Мінскага абласных судоў адпаведна ў сувязі са сканчэннем тэрміну паўнамоцтваў (пакінуты на пасадзе суддзяў гэтых судоў).

Указам таксама прызначаны і вызвалены ад займаемых пасад рад суддзяў і кіраўнікоў розных судоў у рэгіёнах Беларусі.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі