Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Прадстаўнікі судовай сістэмы Беларусі сустрэліся з групай экспертаў Сусветнага банка

23 мая 2018

Даклад Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу» з'яўляецца важным індыкатарам ацэнкі рэформ і інвестыцыйнай прывабнасці дзяржавы. Немалаважным у гэтай сувязі з'яўляецца правядзенне сустрэч групы экспертаў Сусветнага банка з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі з мэтай збору актуальнай інфармацыі для фарміравання штогадовай справаздачы «Вядзенне бізнесу».

Адна з такіх сустрэч адбылася 22 мая 2018 года на базе эканамічнага суда горада Мінска.

У сустрэчы ўдзельнічалі Марыя Магдалена Чыкіер, спецыяліст па развіцці прыватнага сектара Дэпартамента глабальных індыкатараў і аналітыкі Сусветнага банка, Надзея Новік, спецыяліст па развіцці прыватнага сектара Дэпартамента глабальных індыкатараў і аналітыкі Сусветнага банка, Таццяна Пагодзіна, кансультант упраўлення ўдасканалення дзелавога асяроддзя Дэпартамента па прадпрымальніцтве Міністэрства эканомікі Рэспублікі Беларусь.

Судовую сістэму прадстаўлялі намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Юрый Кобец і намеснік старшыні эканамічнага суда горада Мінска Дзмітрый Язвінскі.

Намеснік Старшыні Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь Юрый Віктаравіч Кобец праінфармаваў прадстаўнікоў Сусветнага банка аб рэформах па лібералізацыі заканадаўства і выпрацоўцы дадатковых мер, накіраваных на паляпшэнне бізнес-клімату, што праводзяцца ў краіне.

Кобец азнаёміў экспертаў з некаторымі вынікамі рэформ па павышэнні рэйтынгу па паказчыку «Забеспячэнне выканання кантрактаў» у справаздачы Сусветнага банка «Вядзенне бізнесу», рэалізаваных судовай сістэмай сёння.

Да такіх вынікаў варта аднесці перш за ўсё ўвядзенне сістэмы электронных сэрвісаў «E-court», якія дазваляюць падаваць працэсуальныя звароты ў эканамічныя суды праз інтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі. «На сённяшні дзень, - адзначыў Кобец, - у суды, якія разглядаюць эканамічныя справы, праз інтэрнэт-партал пададзена больш за 450 зваротаў. А ўвядзенне ў эксплуатацыю электроннага сэрвісу «Банк даных судовых пастаноў» дазваляе забяспечваць агульнадаступнасць пастаноў, вынесеных па эканамічных справах. Сёння размешчана каля 6500 рэзалютыўных частак судовых пастаноў па эканамічных справах».

Станоўчым вынікам, на думку Кобеца, таксама з'яўляецца стварэнне аўтаматызаванай інфармацыйнай сістэмы эканамічных судоў, якая забяспечвае электронную сістэму вядзення спраў, кантроль захавання ўстаноўленых тэрмінаў разгляду спраў і якая дазваляе адсочваць эфектыўнасць работы суда.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык