Вярхоўны суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 226-12-06

+375 (17) 327-12-25

г. Мінск, вул. Леніна, 28

г. Мінск, вул. Валадарскага, 8

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Гродзенскай вобласці адмовіў антыкрызіснаму кіраўніку ў спагнанні з былога дырэктара больш як 113 тысяч рублёў у парадку прыцягнення да субсідыярнай адказнасці

8 чэрвеня 2018

Гродзенская камерцыйная арганізацыя ў 2012 годзе заключыла кантракт на праектаванне і выкананне будаўніча-мантажных работ на аб'екце ў Буда-Кашалёўскім раёне. Праектныя работы прайшлі ўсе ўзгадненні і дзяржаўную экспертызу, абсталяванне на аб'ект пастаўлялася з Літоўскай Рэспублікі. Але ў гомельскага заказчыка, абавязанага аплаціць усе мытныя пошліны за абсталяванне, не аказалася дастатковых сродкаў, і абсталяванне каля года праляжала на мытных складах. Гэта прывяло да таго, што тэрміны выканання кантракта павялічыліся з двух месяцаў да двух гадоў. Для выканання ўсіх умоў кантракта давялося прыцягваць субпадрадныя арганізацыі, што ў выніку павялічыла кошт усяго аб'екта.

У прадпрыемства з'явіліся даўгі, разлік па банкаўскіх крэдытах не ажыццяўляўся. У сітуацыі, якая склалася, сума доўгу стала непасільнай для прадпрыемства, што і прывяло ў 2014 годзе да банкруцтва. Крэдыторская запазычанасць склала больш як 113 тысяч беларускіх рублёў.

Антыкрызісны кіраўнік па справе аб банкруцтве звярнуўся ў эканамічны суд Гродзенскай вобласці з іскам аб прыцягненні былога дырэктара да субсідыярнай адказнасці па абавязацельствах прадпрыемства, палічыўшы, што неналежнае выкананне дырэктарам сваіх службовых абавязкаў і прывяло прадпрыемства да банкруцтва.

Суд разгледзеў матэрыялы справы і не выявіў у дзеяннях дырэктара якіх-небудзь наўмысных дзеянняў ва ўтварэнні крэдыторскай запазычанасці прадпрыемства. Суд палічыў, што адказчык, займаючы пасаду дырэктара, прымаў усе неабходныя меры для фінансавай стабілізацыі прадпрыемства.

У задавальненні іска да былога дырэктара аб спагнанні больш як 113 тысяч рублёў у парадку прыцягнення да субсідыярнай адказнасці па абавязацельствах прадпрыемства было прынята рашэнне адмовіць.

Рашэнне суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана ў вышэйстаячую інстанцыю.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык