Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь абмеркаваў вынікі абагульнення практыкі прымянення судамі норм заканадаўства, якія рэгулююць працу жанчын і работнікаў, што маюць сямейныя абавязкі. Прынята пастанова, якая арыентуе суды на забеспячэнне правільнага прымянення заканадаўства аб працы ў гэтай сферы

11 студзеня 2018

Рэспубліка Беларусь з’яўляецца членам Міжнароднай арганізацыі працы і нясе абавязацельствы, у тым ліку добрасумленна захоўваць, садзейнічаць прымяненню і ажыццяўляць прынцыпы, якія тычацца асноватворных правоў, што з’яўляюцца прадметам ратыфікаваных Канвенцый. Адным з іх з’яўляецца недапушчэнне дыскрымінацыі ў сферы працы і занятасці.

Вярхоўным Судом у выкананне п. 61 Міжведамаснага плана па рэалізацыі рэкамендацый, прынятых Рэспублікай Беларусь па выніках праходжання другога цыкла ўніверсальнага перыядычнага агляду ў Савеце Арганізацыі Аб’яднаных Нацый па правах чалавека, і рэкамендацый, адрасаваных Рэспубліцы Беларусь дагаворнымі органамі па правах чалавека, на 2016 – 2019 гады, вывучана і абагульнена практыка прымянення судамі норм заканадаўства, якія рэгулююць працу жанчын і работнікаў, што маюць сямейныя абавязкі.

Пры вывучэнні і абагульненні судовай практыкі Вярхоўны Суд прааналізаваў прымяненне судамі норм заканадаўства, якія рэгулююць працу названых асоб. Дадзены рэкамендацыі па спрэчных пытаннях, якія ўзнікаюць пры разглядзе працоўных спраў названай катэгорыі. Асаблівая ўвага нададзена захаванню судамі пры вынясенні рашэнняў устаноўленых заканадаўствам аб працы гарантый правоў жанчын і работнікаў, якія маюць сямейныя абавязкі, на роўныя ўмовы працы з улікам забароны дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін, прадугледжаных палажэннямі Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь, а таксама прымяненнем палажэнняў артыкула 14 Працоўнага кодэкса.

У ходзе абагульнення вывучана 298 працоўных спраў, істцамі па якіх з’яўляліся жанчыны і работнікі, якія маюць сямейныя абавязкі, разгледжаных судамі рэспублікі ў 2016 годзе і першым квартале 2017 года. З іх па 73 справах (24,4% ад агульнай колькасці вывучаных спраў) істцамі з’яўляліся цяжарныя жанчыны, жанчыны, якія маюць непаўналетніх дзяцей, адзінокія маці і іншыя работнікі, якім заканадаўства аб працы прадастаўляе дадатковыя гарантыі працоўных правоў.

5 снежня 2017 года Прэзідыум Вярхоўнага Суда Рэспублікі па выніках абмеркавання і абагульнення судовай практыкі па гэтай катэгорыі спраў прыняў пастанову, якая арыентуе суды на забеспячэнне правільнага прымянення судамі норм заканадаўства аб працы ў гэтай сферы.

Вывучэнне судовай практыкі паказала, што суды ў асноўным забяспечваюць своечасовы і правільны разгляд гэтай катэгорыі працоўных спрэчак.

Разам з тым увага судоў была звернута і на рад недаглядаў і недахопаў, якія не садзейнічаюць своечасоваму і поўнаму аднаўленню парушаных правоў работнікаў.

Асабліва адзначана, што кожны довад работніка аб праяве наймальнікам дыскрымінацыі ў сферы працоўных адносін падлягае стараннай праверцы ў судовым пасяджэнні.

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык