Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Пастаноўлены прыгавор у дачыненні да жыхара г. Мінска, абвінавачанага ў згвалтаванні і забойстве

21 мая 2018

21 мая 2018 года судовай калегіяй па крымінальных справах Мінскага гарадскога суда пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе, разгледжанай у закрытым судовым пасяджэнні, па абвінавачанні раней не судзімага 22-гадовага жыхара г. Мінска ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 166, п. 8 ч. 2 арт. 139 КК.

Прыгаворам суда

абвінавачаны З. прызнаны вінаватым у палавых зносінах насуперак волі пацярпелай з прымяненнем насілля да жанчыны, і на падставе ч. 1 арт. 166 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 3 гады 6 месяцаў.

Ён жа прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека з мэтай утаіць іншае злачынства, і на падставе п. 8 ч. 2 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 18 гадоў.

У адпаведнасці з ч. 3 арт. 72 КК па сукупнасці злачынстваў шляхам частковага складання пакаранняў абвінавачанаму З. канчаткова прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 19 гадоў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Спагнаныя з абвінавачанага З. на карысць пацярпелай Х. матэрыяльная кампенсацыя маральнай шкоды ў памеры 150 000 рублёў і кампенсацыя маёмаснай шкоды 2 417 рублёў 74 капейкі.

Спагнаная з абвінавачанага З. дзяржпошліна ў даход дзяржавы ў памеры 194 рублі 39 капеек.

Спагнаныя з абвінавачанага З. у даход дзяржавы працэсуальныя выдаткі ў суме 7 387 рублёў 22 капейкі.

Прыгавор суда можа быць абскарджаны і апратэставаны ў апеляцыйным парадку ў судовую калегію па крымінальных справах Вярхоўнага Суда Рэспублікі Беларусь праз Мінскі гарадскі суд на працягу 10 сутак з дня абвяшчэння, а абвінавачаным - у той жа тэрмін з дня ўручэння яму копіі прыгавору.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык