Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Кастрычніцкага раёна г. Гродна спагнаў на карысць дзевяці звольненых работнікаў выплаты, належныя пры звальненні, і сярэдні заробак за затрымку разліку

26 мая 2021  1232

6 мая 2021 года судом Кастрычніцкага раёна г. Гродна разгледжана грамадзянская справа па іску дзевяці былых работнікаў (далей – істцы) да УП «Рэммантажналадка» ЗАТ «Аблаграпрамэнерга» (далей – адказчык) аб спагнанні выплат, належных пры звальненні, сярэдняга заробку за затрымку разліку пры звальненні. У заяве суду істцы ўказалі, што працавалі ў УП «Рэммантажналадка» ЗАТ «Аблаграпрамэнерга» і былі звольнены ў сувязі з ліквідацыяй прадпрыемства. Паколькі ў дзень звальнення адказчык не зрабіў выплаты, належнай пры звальненні, істцы прасілі спагнаць іх з адказчыка, а таксама сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні, усяго на агульную суму 71 497,57 рубля. Падчас судовага пасяджэння істцы і іх прадстаўнікі заяўленыя патрабаванні падтрымалі, настойваючы на іх задавальненні. Прадстаўнік адказчыка іск прызнаў. Заслухаўшы тлумачэнні юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб, даследаваўшы пісьмовыя доказы, суд палічыў іск належным задавальненню.

Рашэннем суда Кастрычніцкага раёна г. Гродна ад 6 мая 2021 года пастаноўлена: спагнаць з УП «Рэммантажналадка» ЗАТ «Аблаграпрамэнерга» на карысць істцоў выплаты, належныя пры звальненні, і сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні на агульную суму 71 497,57 рубля, а таксама дзяржаўную пошліну ў памеры 3350,66 рубля. Рашэнне ў частцы спагнання заработнай платы за 1 месяц на карысць істцоў на агульную суму 5296,31 рубля падлягае неадкладнаму выкананню.

Рашэнне не абскарджана (не апратэставана) і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі