Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Ленінскага раёна г. Гродна спагнаў на карысць работніка выплаты, належныя пры звальненні, і сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні

30 ліпеня 2021  402

16 красавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Гродна разгледжана грамадзянская справа па іску К. (далей – ісцец) да таварыства ўласнікаў па вул. К. Маркса, г. Гродна (далей – адказчык) аб спагнанні належных на дзень звальнення выплат і сярэдняга заробку за затрымку разліку пры звальненні. 

У сваіх іскавых патрабаваннях ісцец указаў, што ў перыяд з кастрычніка 2019 года па снежань 2020 года працаваў старшынёй праўлення таварыства ўласнікаў (далей – ТУ) па вул. К. Маркса, г. Гродна на падставе працоўнага дагавора. Рашэннем агульнага сходу ТУ па вул. К. Маркса, г.Гродна дадзены працоўны дагавор з ім спынены. На дзень звальнення істцу належалі выплаты (нявыплачаная заработная плата і кампенсацыя за нявыкарыстаны водпуск) на агульную суму 3157,99 рубля, частка з якіх у суме 1790 рублёў былі яму пералічаны. Паколькі належныя на дзень звальнення грашовыя сумы былі выплачаны яму не ў поўным аб’ёме, ісцец прасіў спагнаць з адказчыка на сваю карысць запазычанасць па вышэйназваных выплатах у памеры 1367,99 рубля, а таксама сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні ў суме 534,34 рубля.

З улікам усіх абставін справы суд палічыў, што іск падлягае задавальненню.

Рашэннем суда Ленінскага раёна г. Гродна ад 16 красавіка 2021 года пастаноўлена спагнаць з ТУ па вул. К. Маркса, г. Гродна на карысць істца выплаты, належныя пры звальненні, у суме 1367,99 рубля, сярэдні заробак за затрымку разліку пры звальненні ў суме 534,34 рубля, а ўсяго – 1902 рублі 33 капейкі. 

Рашэнне суда не абскарджана (не апратэставана) і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі