Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Ленінскага раёна г. Гродна спагнаў са страхавой кампаніі ўрон за пашкоджаны аўтамабіль

29 красавіка 2021  827

16 сакавіка 2021 года судом Ленінскага раёна г. Гродна разгледжана грамадзянская справа па іску М. (далей – ісцец) да БРУСП «Б» і УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна (далей – адказчыкі) аб пакрыцці ўрону.

У заяве суду ісцец указаў, што яму на праве ўласнасці належыць легкавы аўтамабіль. У сакавіку 2020 года ў выніку падзення дрэва названы аўтамабіль быў пашкоджаны. Дрэва, якое пашкодзіла аўтамабіль, расло на тэрыторыі, абслугоўванне і ўтрыманне якой ажыццяўляў УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна. Грамадзянская адказнасць УЖРЭП была застрахавана ў БРУСП «Б».

На неаднаразовыя звароты істца ў названыя арганізацыі па пытанні пакрыцця ўрону была атрымана адмова, матываваная адсутнасцю віны УЖРЭП.

З улікам выкладзенага і канчаткова ўдакладненых іскавых патрабаванняў ісцец прасіў спагнаць з адказчыкаў у салідарным парадку ў пакрыццё ўрону 7006,44 рубля, а таксама судовыя выдаткі.

Выслухаўшы бакі і іх прадстаўнікоў, тлумачэнні эксперта, даследаваўшы пісьмовыя матэрыялы справы, рашэннем суда Ленінскага раёна г. Гродна ад 16 сакавіка 2021 года пастаноўлена:

- спагнаць з адказчыка БРУСП «Б» на карысць істца М. у пакрыццё ўрону 3813,50 рубля, у пакрыццё судовых выдаткаў 897,85 рубля, а ўсяго 4711,35 рубля, адмовіўшы ў задавальненні астатняй часткі патрабаванняў;

- адмовіць у іску істцу М. да УЖРЭП Ленінскага раёна г. Гродна аб пакрыцці ўрону.

Рашэнне суда не абскарджана, не апратэставана і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі