Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Суд Мастоўскага раёна абараніў правы звольненага работніка – спагнаны выплаты, належныя пры звальненні, і сярэдні заробак за затрымку канчатковага разліку

5 ліпеня 2021  471

14 чэрвеня 2021 года судом Мастоўскага раёна разгледжана грамадзянская справа па іску В. (далей – ісцец) да ДБУП «Мастоўская міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона‑155» (далей – адказчык) аб спагнанні выплат, належных работніку пры звальненні, сярэдняга заробку за затрымку канчатковага разліку пры звальненні.

У заяве суду ісцец указаў, што ў перыяд з сакавіка 2016 года па красавік 2021 года працаваў бетоншчыкам у ДБУП «Мастоўская міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона‑155». Паколькі ў дзень звальнення адказчык не зрабіў выплаты, належныя пры звальненні, ісцец прасіў спагнаць суму запазычанасці па выхадной дапамозе на дзень звальнення, сярэдні заробак за затрымку канчатковага разліку пры звальненні і сярэдні заробак за затрымку выплаты выхадной дапамогі, усяго на агульную суму 1913,76 рубля.

Падчас судовага пасяджэння ісцец заяўленыя патрабаванні падтрымаў, настойваючы на іх задавальненні.

Прадстаўнік адказчыка іск прызнаў.

Заслухаўшы тлумачэнні юрыдычна зацікаўленых у зыходзе справы асоб, даследаваўшы пісьмовыя доказы, суд палічыў, што іск падлягае задавальненню.

Рашэннем суда Мастоўскага раёна ад 14 чэрвеня 2021 года пастаноўлена:

- спагнаць з ДБУП «Мастоўская міжгаспадарчая перасоўная механізаваная калона‑155» на карысць В. выплаты, належныя пры звальненні, сярэдні заробак за затрымку канчатковага разліку пры звальненні і сярэдні заробак за затрымку выплаты выхадной дапамогі на агульную суму 1913,76 рубля.

Рашэнне не абскарджана (не апратэставана) і ўступіла ў законную сілу.

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі