Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

Гродзенскі абласны суд


Апарат Гродзенскага абласнога суда

Апарат Гродзенскага абласнога суда забяспечвае работу па ажыццяўленні правасуддзя, абагульненні судовай практыкі, аналізе судовай статыстыкі, сістэматызацыі заканадаўства, выкананні іншых функцый, а таксама ажыццяўляе меры па арганізацыйным забеспячэнні дзейнасці суда.

Апарат Гродзенскага абласнога суда складаецца з шасці структурных падраздзяленняў:

1. Аддзел арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

Варэйка Павел Вацлававіч        Начальнік аддзела арганізацыйнага забеспячэння судовай дзейнасці

У склад аддзела ўваходзяць:

  • сектар па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб;
  • сектар арганізацыі судовага нагляду;
  • сектар па крымінальных справах;
  • сектар па грамадзянскіх справах;
  • канцылярыя;
  • сакратары судовага пасяджэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • ажыццяўленне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне арганізацыі работы Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці;
  • улік руху спраў і матэрыялаў, вынікаў іх разгляду, сістэматызацыя судовых пастаноў (іншых дакументаў) па справах і матэрыялах, разгледжаных у судовых калегіях і па першай інстанцыі, у тым ліку вядзенне аўтаматызаваных інфармацыйных сістэм;
  • арганізацыя справаводства ў Гродзенскім абласным судзе і раённых судах Гродзенскай вобласці;
  • узаемадзеянне з работнікамі структурных падраздзяленняў Гродзенскага абласнога суда, раённых судоў Гродзенскай вобласці, прадстаўнікамі іншых дзяржаўных органаў, юрыдычных асоб і грамадзян па пытаннях арганізацыі дзейнасці судоў;
  • разгляд у межах кампетэнцыі ў парадку, устаноўленым заканадаўствам, зваротаў (прапаноў, заяў, скарг) грамадзян і юрыдычных асоб;
  • забеспячэнне напаўнення інфармацыйных сістэм Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці дакладнымі звесткамі аб іх дзейнасці;
  • ажыццяўленне першаснай апрацоўкі карэспандэнцыі, рэгістрацыі ўліку ўваходнай і выходнай карэспандэнцыі з выкарыстаннем камп’ютарнай рэгістрацыі ў электроннай аўтаматызаванай сістэме і метадычнае кіраўніцтва работай з дакументамі.

2. Аддзел кадраў і дзяржаўнай службы

                              Начальнік аддзела кадраў і дзяржаўнай службы

Асноўныя задачы аддзела:

  • рэалізацыя дзяржаўнай кадравай палітыкі, накіраванай на камплектаванне Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці кваліфікаванымі спецыялістамі, іх атэстацыя;
  • фарміраванне рэзерву кадраў на пасады суддзяў раённых судоў Гродзенскай вобласці, работнікаў Гродзенскага абласнога суда;
  • арганізацыя работы па павышэнні кваліфікацыі супрацоўнікаў Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці;
  • падбор і расстаноўка кадраў з улікам іх прафесійных і маральна-псіхалагічных якасцей;
  • арганізацыйнае забеспячэнне дзейнасці кваліфікацыйнай калегіі суддзяў Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці.

3. Аддзел статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Кізілевіч Тэрэса Іосіфаўна Начальнік аддзела статыстыкі і аналізу судовай практыкі

Асноўныя задачы аддзела:

  • збор, апрацоўка і аналіз статыстычнай інфармацыі аб дзейнасці Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці па ажыццяўленні правасуддзя;
  • вывучэнне і абагульненне судовай практыкі па крымінальных, грамадзянскіх справах і справах аб адміністрацыйных правапарушэннях;
  • распрацоўка і правядзенне мерапрыемстваў, накіраваных на ўдасканаленне дзейнасці Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці па вядзенні судовай статыстыкі, арганізацыі аналітычнай работы.

4. Аддзел інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

Таранка Уладзімір Віктаравіч Начальнік аддзела інвестыцый, дзяржаўных закупак і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння

У склад аддзела ўваходзіць група эксплуатацыі, рамонту і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння.

Асноўныя задачы аддзела:

  • матэрыяльна-тэхнічнае забеспячэнне Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці;
  • арганізацыя тэхнічнага абслугоўвання і эксплуатацыі будынкаў раённых судоў Гродзенскай вобласці;
  • арганізацыя пытанняў, звязаных з капітальным будаўніцтвам, рэканструкцыяй і рамонтам будынкаў раённых судоў Гродзенскай вобласці, у тым ліку па аб'ектах капітальнага будаўніцтва, якія падлягаюць уводу па Дзяржаўнай інвестыцыйнай праграме.

5. Аддзел фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Чарняўская Галіна Валянцінаўна Начальнік аддзела фінансавання, бухгалтарскага ўліку і справаздачнасці

Асноўныя задачы аддзела:

  • арганізацыя фінансавай дзейнасці Гродзенскага абласнога суда, раённых судоў Гродзенскай вобласці, накіраваная на захаванасць і эфектыўнасць выкарыстання асноўных фондаў і абаротных сродкаў;
  • ажыццяўленне работы па эканамічным планаванні, накіраваным на арганізацыю рацыянальнай гаспадарчай дзейнасці Гродзенскага абласнога суда;
  • арганізацыя працы і заработнай платы, рацыянальнага выкарыстання і правільнага расходавання фонду аплаты працы.

6. Аддзяленне праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Рускіх Аляксей Міхайлавіч Начальнік аддзялення праграмна-інфармацыйнага забеспячэння

Асноўныя задачы аддзялення:

  • забеспячэнне бесперабойнага функцыянавання камп’ютарнай тэхнікі, актыўнага сеткавага і камутацыйнага абсталявання лакальнай вылічальнай сеткі, знешняй электроннай пошты Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці;
  • забеспячэнне работы з электроннымі праграмамі ўзаемадзеяння з дзяржаўнымі органамі і ведамаснымі электроннымі праграмамі;
  • забеспячэнне інфармацыйнай бяспекі лакальнай вылічальнай сеткі, тэхнічнай абароны службовай інфармацыі Гродзенскага абласнога суда і раённых судоў Гродзенскай вобласці.