Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Судом Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці пастаноўлены прыгавор па крымінальнай справе аб забойстве, глумленні над трупам і ўкрывальніцтве злачынства

21 снежня 2018  823

20 снежня 2018 года судом Акцябрскага раёна Гомельскай вобласці разгледжана крымінальная справа па абвінавачанні А. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 1 арт. 139, ч. 1 арт. 347 КК, Л. у здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 405, ч. 1 арт. 347 КК, Б. у здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 405 КК.

Абвінавачаны А. у канцы мая 2018 года, пасля сумеснага распіцця спіртных напіткаў з абвінавачанымі Л., Б. і пацярпелай М., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення ў гаспадарчай пабудове, размешчанай на тэрыторыі домаўладання, размешчанага ў аг. Красная Слабада Акцябрскага раёна, на глебе асабістых непрыязных адносін, што ўзніклі раптоўна, з мэтай наўмыснага проціпраўнага пазбаўлення жыцця пацярпелай М., узяў на тэрыторыі вышэйназванага домаўладання фрагменты цэглы і палку, якімі нанёс пацярпелай М. траўматычныя ўздзеянні ў вобласць жыццёва важных органаў, ад якіх пацярпелая М. памерла на месцы здарэння.

Абвінавачаныя Л. і Б., знаходзячыся на тэрыторыі названага вышэй домаўладання абвінавачанага Л., знаходзячыся ў стане алкагольнага ап’янення, дакладна ведаючы аб тым, што ў гаспадарчай пабудове абвінавачаны А. здзейсніў забойства пацярпелай М., упэўніўшыся ў гэтым пасля асабістага агляду трупа М., жадаючы дапамагчы абвінавачанаму А. пазбегнуць крымінальнай адказнасці за ўчыненае, а таксама скрыць прылады і сляды здзейсненага злачынства, загадзя не абяцаючы гэтага, перавезлі труп у лясны масіў, дзе змясцілі яго ў выкапаную яму.

Працягваючы злачынныя дзеянні, накіраваныя на ўкрывальніцтва злачынства, мяркуючы, што труп М. недастаткова добра схаваны і можа быць выяўлены іншай асобай, абвінавачаны Л. сумесна з іншай асобай перавезлі труп у іншае месца ляснога масіву, дзе змясцілі яго ў выкапаную зноў яму і падпалілі.

Прыгаворам суда

абвінавачаны А. прызнаны вінаватым у наўмысным проціпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), і на падставе ч. 1 арт. 139 КК яму прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 12 гадоў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.

Абвінавачаныя Л. і Б. прызнаны вінаватымі ў загадзя не абяцаным укрывальніцтве асобы, якая здзейсніла асабліва цяжкае злачынства, прылад і слядоў яго здзяйснення, і на падставе ч. 2 арт. 405 КК прызначана пакаранне:

Л. – пазбаўленне волі на тэрмін 1 год 10 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму;

Б. – пазбаўленне волі на тэрмін 1 год 6 месяцаў з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Мера стрымання абвінавачаным А. і Л. пакінута ранейшай – зняволенне пад вартай, абвінавачанаму Б. зменена з падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах на зняволенне пад варту.

Абвінавачаны А. па ч. 1 арт. 347 КК апраўданы за адсутнасці ў яго дзеяннях саставу злачынства.

Прыгаворам суда пастаноўлена спагнаць з абвінавачанага А. у пакрыццё маральнай шкоды, прычыненай злачынствам, на карысць пацярпелых на агульную суму 50 000 рублёў.

Прыгавор у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны і апратэставаны ва ўстаноўленым законам парадку.

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык