Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кіраўніцтва Гомельскага абласнога суда

Старшыня

Шаўцоў Сяргей Міхайлавіч

Нарадзіўся ў 1968 годзе ў в. Калыбаўка Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці.

У 1989 г. скончыў «Ленінградскае вышэйшае ваенна-палітычнае вучылішча ППА імя Ю.У. Андропава», у 1996 годзе – Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства».

З 1989 па 1992 гады служыў ва Узброеных Сілах СССР на афіцэрскіх пасадах;

з 1992 па 2000 гады працаваў следчым, старшым следчым СУ УУС Гомельскага аблвыканкама;

з 2000 года – суддзя суда Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці;

у 2008 годзе прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда;

з 2010 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У лютым 2013 года прызначаны старшынёй Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Першы намеснік старшыні

Камалыеў Арцём Сяргеевіч

Нарадзіўся ў 1975 годзе ў г. Мінску.

У 1997 годзе скончыў Гомельскі політэхнічны інстытут, у 2000 годзе – Гуманітарна-эканамічны інстытут, у 2015 годзе – Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;

з 1997 па 2000 гады – судовы выканаўца суда Гомельскага раёна;

з ліпеня 2000 года – стажор суддзі суда Гомельскага раёна;

з кастрычніка 2001 года – суддзя суда Гомельскага раёна;

у жніўні 2004 года прызначаны намеснікам старшыні гэтага суда;

з кастрычніка 2009 па 2015 год – старшыня суда Рэчыцкага раёна.

У ліпенi 2015 года прызначаны намеснікам старшыні Гомельскага абласнога суда;

з лістапада 2017 года - першы намеснік старшыні Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па крымінальных справах

Маратаеў Мікалай Валянцінавіч

Нарадзіўся ў 1965 годзе ў г. Гомелі.

У 1992 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «правазнаўства»;

з красавіка 1992 года – стажор народнага суддзі народнага суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля;

з 1993 года - часова выконваў абавязкі народнага суддзі гэтага суда;

з 1995 па 1998 гады – суддзя суда Чыгуначнага раёна г. Гомеля;

з верасня 1998 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У красавіку 2016 года прызначаны намеснікам старшыні, старшынёй судовай калегіі па крымінальных справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

Намеснік старшыні, старшыня калегіі па грамадзянскіх справах

Надтачэй Марына Уладзіміраўна

Нарадзілася ў 1967 годзе ў г. Гомелі.

У 1990 годзе скончыла Усесаюзны юрыдычны завочны інстытут.

З 1984 па 1986 гады – справавод Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля;

з красавіка 1986 года – інспектар аддзела сацыяльнага забеспячэння Чыгуначнага райвыканкама г. Гомеля;

з 1987 па 1991 гады – юрысконсульт Савецкага райвыканкама г. Гомеля;

з 1991 па 1998 гады працавала пракурорам аддзела пракуратуры Гомельскай вобласці, памочнікам пракурора, старшым памочнікам пракурора Навабеліцкага раёна г. Гомеля;

са студзеня 1998 года – суддзя суда Навабеліцкага раёна г. Гомеля;

з жніўня 2004 года – суддзя Гомельскага абласнога суда.

У кастрычніку 2014 года прызначанына намеснікам старшыні, у ліпені 2015 года - намеснік старшыні, старшыня судовай калегіі па грамадзянскіх справах Гомельскага абласнога суда.

Мае першы кваліфікацыйны клас суддзі.

 

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык