Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Кваліфікацыйныя калегія суддзяў Гомельскага абласнога суда і эканамічнага суда Гомельскай вобласці

Паўнамоцтвы

Кваліфікацыйная калегія праводзіць атэстацыі і ажыццяўляе дысцыплінарнае вядзенне ў адносінах да суддзяў Гомельскага абласнога суда, эканамічнага суда Гомельскай вобласці (акрамя старшынь, намеснікаў старшынь, членаў кваліфікацыйных калегій суддзяў указаных судоў); старшынь, намеснікаў старшынь і суддзяў раённых (гарадскіх) судоў Гомельскай вобласці; ажыццяўляе іншыя паўнамоцтвы, прадугледжаныя заканадаўчымі актамі для кваліфікацыйных калегій суддзяў абласных (Мінскага гарадскога) судоў і эканамічных судоў абласцей (горада Мінска).

Парадак выбрання

Кваліфікацыйная калегія суддзяў выбіраецца канферэнцыяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці з ліку суддзяў указаных судоў, прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, вучоных-юрыстаў, іншых спецыялістаў у галіне права тэрмінам на чатыры гады ў колькасці адзінаццаці чалавек.

Старшыні Гомельскага абласнога суда, эканамічнага суда Гомельскай вобласці і намеснікі старшынь гэтых судоў не могуць быць выбраны ў склад кваліфікацыйных калегій.

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі суддзяў і яго намеснік выбіраюцца канферэнцыяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці з ліку членаў гэтай калегіі.

Рэгламент кваліфікацыйнай калегіі прымаецца і змяняецца кваліфікацыйнай калегіяй суддзяў Гомельскага абласнога і эканамічнага суда Гомельскай вобласці.

Кваліфікацыйная калегія дае справаздачу органам, якія іх выбралі, не радзей як адзін раз у год, а таксама пасля заканчэння паўнамоцтваў.

Кваліфікацыйная калегія інфармуе аб выніках праведзеных ёю пасяджэнняў Рэспубліканскі савет суддзяў, Вышэйшую кваліфікацыйную калегію суддзяў Вярхоўнага Суда.

Склад калегіі

Старшыня кваліфікацыйнай калегіі

Ткачук Алена Уладленаўна – суддзя Гомельскага абласнога суда

Намеснік старшыні кваліфікацыйнай калегіі

Ягорава Сняжана Аляксееўна – суддзя Гомельскага абласнога суда

Члены кваліфікацыйнай калегіі

суддзі Гомельскага абласнога суда:

Аземша Таццяна Якаўлеўна

Бакуноў Мікалай Мікалаевіч

Уладыка Ірына Дзмітрыеўна

Доля Мікалай Іванавіч

Сотнiкаў Анатолій Рыгоравіч

Шыцікаў Сяргей Аляксеевіч

суддзі эканамічнага суда Гомельскай вобласці:

Лаўшук Васіль Васільевіч

Стракач Таццяна Андрэеўна

 

Кацуба Святлана Пятроўна – кандыдат юрыдычных навук, дацэнт, загадчык кафедры сацыяльна-гуманітарных і прававых дысцыплін гуманітарна-эканамічнага факультэта ўстановы адукацыі «Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя П.В.Сухога».

 

 

У чарговым выпуску

Маніторынг СМІ

Google перакладчык