Вярхоўны Суд
Рэспублікі Беларусь

Iнтэрнэт-партал судоў агульнай юрысдыкцыі Рэспублікі Беларусь

+375 (17) 308-25-01

+375 (17) 215-06-00

220020, г. Мiнск, вул. Арлоўская, 76

Расклад пасяджэнняў

Эканамічны суд Віцебскай вобласці спыніў вядзенне па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі»

22 лістапада 2019

20 лістапада 2019 года эканамічным судом Віцебскай вобласці спынена вядзенне па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі», у дачыненні да якога праводзілася працэдура санацыі (далей – даўжнік, РВУП «Вусце» НАН Беларусі»).

У красавіку 2016 года эканамічным судом Віцебскай вобласці ў дачыненні да даўжніка было ўзбуджана вядзенне па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) і ўстаноўлены ахоўны перыяд тэрмінам на 2 месяцы, пасля чаго ў ліпені 2016 года адкрыта конкурснае вядзенне.

У сакавіку 2017 года па ўзгадненні з Бюро Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі агульным сходам конкурсных крэдытораў зацверджаны план санацыі даўжніка тэрмінам на 30 месяцаў. Эканамічным судом Віцебскай вобласці былі прызначаны экспертызы фінансавага стану і плацежаздольнасці даўжніка, абгрунтаванасці плана санацыі, па выніках якіх эксперты прыйшлі да высновы, што ў выпадку істотнага павышэння эфектыўнасці выкарыстання матэрыяльных рэсурсаў маецца эканамічны патэнцыял для вядзення дзейнасці даўжніком і паляпшэння яго фінансава-эканамічнага стану.

З мэтай аднаўлення плацежаздольнасці даўжніка і ўрэгулявання яго ўзаемаадносін з крэдыторамі ў маі 2017 года рашэннем эканамічнага суда Віцебскай вобласці РВУП «Вусце» НАН Беларусі» прызнана эканамічна неплацежаздольным і ў дачыненні да яго адкрыта працэдура санацыі тэрмінам да 01.11.2019.

Да сканчэння тэрміну санацыі антыкрызісны кіраўнік прадставіў суду справаздачу па выніках яе правядзення, указаўшы на невыкананне плана санацыі. Тэрміну, прадугледжанага Законам Рэспублікі Беларусь ад 13.07.2012 № 415-З «Аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве)», аказалася недастаткова для аднаўлення плацежаздольнасці даўжніка. Разам з тым мерапрыемствы, праведзеныя ў ходзе працэдуры санацыі, дазволілі палепшыць паказчыкі работы даўжніка па асноўных напрамках дзейнасці, у тым ліку па ўзроўні сярэднямесячнай заработнай платы, і распрацаваць бізнес-план па фінансавым аздараўленні прадпрыемства. Рашэннем Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта ад 30.10.2019 № 558 даўжніку як неплацежаздольнай сельскагаспадарчай арганізацыі ўзгоднены бізнес-план, распрацаваны з улікам новых вытворчых аб’ектаў, якія будуюцца.

У сувязі з уключэннем даўжніка ў пералік неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, якія падлягаюць фінансаваму аздараўленню, антыкрызісны кіраўнік заявіў хадайніцтва аб спыненні вядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці на падставе пункта 4 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 02.10.2018 № 399 «Аб фінансавым аздараўленні сельскагаспадарчых арганізацый» (далей – Указ).

Згодна з пунктам 4 Указа ўключэнне ў пералік неплацежаздольных сельскагаспадарчых арганізацый, у дачыненні да якіх узбуджана справа аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве), за выключэннем арганізацый, што знаходзяцца ў працэдуры ліквідацыйнага вядзення, цягне спыненне вядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці (банкруцтве) па рашэнні суда.

Па выніках разгляду справы эканамічны суд прыйшоў да высновы аб неабходнасці спынення вядзення па справе аб эканамічнай неплацежаздольнасці рэспубліканскага вытворчага ўнітарнага прадпрыемства «Вусце» НАН Беларусі».

Вызначэнне эканамічнага суда не ўступіла ў законную сілу і можа быць абскарджана (апратэставана).

У чарговым выпуску

Маніторынг масавай інфармацыі